„Адзін з сяброў Камітэту,—піша аўтар памянёнага артыкулу[1],— дык нават вышукаў у нашым артыкуле[2] „ сэпаратызм", знашоўшы яго ў выразе „паднявольнае суседзтва з Масквою". Разьвіваючы сваю думку, ён, паміж іншым, зазначыў, што Беларусь заўсёды жыла паднявольным жыцьцём: то пад Маскоўшчынай, то пад Польшчай (!), і тут нічога ганебнага няма, а калі паднявольнае жыцьцё з Маскоўшчынаю падкрэсьліваюць, дык тут ужо сэпаратызм".
Як мы бачым, дык нават тыя, хто раней адмяжоўваўся ад гэткіх элемэнтаў у нацыянальнай галіне, роднячыся ў дамаганьнях соцыяльнага характару, мусіў адмячаць прыкры факт наплыву ў Кастрычнікаўскія дні ў беларускі рух чужога яму, выпадковага элемэнту.
Ды ня дзіва, бо для гэтага элемэнту тады яшчэ знаходзілася глеба вясьці сваю працу. Галоўным чынам таму, што ў гэты час уся буржуазія аглядалася на нацыянальныя ўскраіны быўшае Расіі, думаючы, што бальшавікі апарацца на вырашэньні нацыянальнага пытаньня, а яна, буржуазія, яго выкарыстае дзеля свае мэты. Таму та і абвяшчэньне Фінляндыі незалежнаю краінаю з боку Савецкае ўлады тлумачылася буржуазіяй, як перамога яе фінляндзкае сяброўкі над бальшавікамі. Авантура-ж Пятлюры падмацоўвала гэту думку. Загэтым выходзіла тое, што розныя буржуазна-авантурныя элемэнты пільна сачылі за разгарненьнем беларускага руху, галоўным чынам, у арміі і спрытна адшуківалі ў ім кропкі апоры для сябе. У організаваную ў кастрычніку месяцы Часовую Цэнтральную Вайсковую Раду былі пераведзены імі генэрал Кандратовіч, ген. Алясееў, чыноўнік Аляксюк, некаторыя „дзмократы" афіцэры, як кап. Адамовіч, Ярушэвіч, Язавітаў і інш. У франтавых радох адшукваліся надзейныя людзі, якіх, аднак, цяжка было знайсьці сярод лева-соцыялістычных радных, запаўняўшых франтавыя беларускія організацыі. Узмацніўшыся ў Менскіх беларускіх організацыях яшчэ і таму, што беларускія лева-соцыялістычныя партыі, маючы пераважнасьць свае базы ў сталіцах, як Масква, Пецярбург, ды ў іншых небеларускіх гарадох (Пскоў, Адэса, Яраслаў) і ня могучы праз гэта перакінуць належных сіл і ўвагі ў Менск, „выпадковыя" разам з правымі і са шчырымі павялі ва ўсю дэмократычна-буржуазную агітацію.
Офіцыйны орган Цэнтральнае Вайсковае Рады, газэта „Беларуская Рада" пісала ў перадавой ад 30 лістапада: „Мы хочам мець і будзем мець Беларускі Устаноўчы Сойм", а за гэтым— „Няхай жыве Ўсерасійскі Ўстаноўчы Соймі Няхай жыве і наш Беларускі Ўстаноўчы Сойм!" Гэта