прыдзе гаспадар у хату, ты нябяры яго у губу, не каўтай (глытай), а так дзяржы у губе, то гаспадар ня будзе ня толькі біць, але і зневажаць ня будзе. „Падзякавала маладзіца і пашла да гасподы. От, як прыйшоў гаспадар у хату, яна і набрала у губу вады: трымае і маўчыць. Гэтак прайшоў адзін дзень, другі, цэлы тыдзень, а гаспадар і пальцэм ня крануў яе. Рада маладзіца. Хваліць зельле, што даў дзядок. Толькі вось вышла уся вада с пляшкі. Ізноў давай яны сварыцца, ды калаціцца. Другі раз пашла маладзіца да дзеда прасіць, каб даў ешчэ таго зельля. Даў дзядок ешчэ пляшку вады. І трэцьці раз прыходзіць маладзіца па ваду да дзеда. „Эй, кажэ дзядок, маладзіца, маладзіца, ці ты ня бачыш, што гэта простая вада? Вада, бач, табе памагла, бо як ты набярэш у губу вады, то й ня можэш аскірзацца, а маўчыш, як кажуць: бытцым вады у губу набраўшы. Гаспадар хоць і аблае цябе, калі ёсць за што, ты маўчыш і ён замаўчыць. Вось ідзі, кажэ дзедка, з Богам, ды не напрыкрайся свайму газпадару, а лепш прамаўчы, калі цябе злосьць агорне, а як злосць атхлыне, тады па добраму яму расталмач, то і ўсё добра будзе.“ С тае пары жывуць маладзіца з гаспадаром ладам ды парадкам і ніколі ня сварацца.
Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/28
Гэта старонка не была вычытаная