Гэта старонка не была вычытаная
i ешчэ даў гасьцінца. Ідзе сабе Янка, ды люлечку пакурывае; бачыць, аж бяжыць на сустрэч цыган. — А што, трасца цябе, — крычыць цыган: не хацеў пшаніцы, не хацеў каня і грошы не хацеў, дык вот табе і ўздалі. — Ды і табеж-ж, мабыць, крыху дасталося? — Што мне? Мяне толькі кончыкам, а цябе ўсім бізуном. — Гэ, калі хаўрус, дык хаўрус. Трэба, каб было па роўну, — кажэ Янка; — хадзем хiба ешчэ да пана. Падняў гэта цыган полы ды як сунуў, дык і камянём не дагоніш. Адбегся трохі і крычыць: але мяне толькі кончыкам, а цябе ўсiм бiзуном! Ага!..