баваў крычаць, ды ніхто яго ня чуе. Пазнаў тут багач, якая цэна грашам і уселякаму багацтву, калі німа людзей, калі тое багацьце нікому не патрэбнае; пазнаў, што такое грошы, якая ад іх людзям карысць, пазнаў ды ня можэ нікому нічога сказаць, бо нельга вылезьці с погрэба. От сядзіць ён і ня ведае, што пачаць, аж бачыць што усе яго грошы ды ўсё дабро абярнулося у чэлавечы пот, ды у кроў. Паднімаецца кроў с потам у погрэбе усё больш, ды больш. Вот, вот ужо яна даходзіць багачу па самае горла, вот, вот ëн захлібнецца ў чэлавечай крыві. Тут багатыр сабраў што ёсць моцы ды як крыкне і чуе, аж хтось адазваўся дый адчыняе дзьверы. Абрадаваўся багатыр, так абрадаваўся, які ешчэ ніколі, калі убачыў, што ешчэ мо троху пажыве на сьвеці, мо ешчэ зірне на яснае сонейко. Хто-ж выратаваў багатыра с погрэба? Гэта, бачыце, быў той самы бедны чэлавек, што яму багатыр даў капшук асьмакоў. Узяў ён тагды ад багатыра грошы ды перш думаў, што з грашамі будзе лепш. Тым часам з грашыма стало горэй, як было: з грашыма у дзень і ў ночы заўжды страшна, каб хто не украў або не забіў. Ня ведае бедны, куды дзеваць тые грошы; носіцца з імі, бы кот з асяленцам. Ня есць, ня пье, усё думае, каб
Старонка:Беларускіе казкі (1912).pdf/9
Гэта старонка не была вычытаная