Старонка:Беларускі каляндар «Нашай Нівы» на 1915 год.pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

мя- з лёдам. Ногі церці саломай як найкрапчай. Даваць два ра зы у дзень па ⅙ часці фунта саліцыліваго натру.

Гніцьцё стрэлкі лечыцца так: ачышчаюць стрэлку да жывога мяса і абвязаўшы чыстым, паліваць што дзень растворам сіняго каменя (кавалак с курыннае яйцо сіняго каменя на бутэльку вады).

Расшчэпы капытоў, каторые ідуць з нізу, трэба канцом на жа перагарадзіць ім дарогу у верх, выразаўшы пяцярэчны жалобак. Суцэльную трэшчыну збіваюць цьвекамі.

З роднай нівы.


Горсць пшаніцы.

Піліп стары у грамадзі
Старшыною быў с паўвека.
Ці у працы, ці у радзі
Німаш як ён чалавека.
Шчыры, добры і разумны,
Гаспадар прытом на дзіва,
Вёў найлепей сход наш шумны,
Судзіў, радзіў справядліва.
На усю воласць гаспадары
Гутарылі так часамі:
«Дай Бог, каб наш доўга стары
«Старшыною быў над намі!»
Толькі Піліп ўсё матае
Сваей сівай галавою:
«Не змагу я, Бог то знае,
«Быць вам. дзеткі, старшыною.
«Летак многа мне на карку,
«Сталі сілы як дзіцяці,
«Цяжка весьці гаспадарку
І грамадзкі справы знаці.
«Прышла старасць, горб на плечы
«Ад вялікай сеў натугі;
«Пара, дзеткі, легч на печы,
«Самі сабе радзьца, другі!»
Пашоў гоман на ўсём людзе
І ня вымысьлім нічога,
Як яно уперэд будзе
Без Піліпа, без старога?…
Крыкі, сваркі былі многі.
От — прышлі мы вёскай ўсею,
Пакланілісь яму у ногі,
Ды і кажэм: «Дабрадзею!
«Не кідай нас сіратамі!
«Які пень, така галіна:
«Як ня можеш правіць намі,
«То, будзь ласкаў, дай нам сына!»
— «А катораго?» — «Не знаем;
«Ты сам дзетак пазнаў болі!
«Каго, старым абычаем,
«Па сваей нам радзіш волі?»
— «За чэсьць, дзякуй, гаспадары,
«І за ласку, і за веру!..
«Сыны мае — не нездары,
«Знаюць праўду, знаюць меру.
«Але, Богам і сумленем,
«Хто-ж іх знае, што за людзі.
«Мы над новым пакаленем,
«Шчыра кажучы, — ня судзі.