навучыцца ставіць без граматычных правіл, паводле інтонацыі голасу, так сама, як песьня з голасу пераносіцца на ноты. Тут важна яшчэ тое, што пры такой пастаноўцы справы, разам з навучаньнем пунктацыі, дасягаецца выразнае й сввядомае чытаньне.
14. V. 23 г.
Да другога выданьня.
Другое выданьне дапоўнена некаторымі новымі правіламі, і ўведзены задачкі правапісальнага характару. Такім парадкам, зьмест кніжкі складаецца: 1) з правіл, 2) з практыкаваньняў да правіл для сьпісваньня з падчыркваньнем слоў на адпаведнае правіла і 3) з задачак на некаторыя правілы.
Задачкі становяць сабою таксама практыкаваньне, толькі з пропускам літар на адпаведнае правіла. Не зважаючы на некаторы адмоўны бок такіх работ, задачкі могуць прынесьці карысьць пры паўтарэньні правіла, асабліва-ж яны патрэбны мала-ўважлівым школьнікам, што сьпісваюць работу без належнай сьвядомасьці.
Дзеля таго што другое выданьне зьмяшчае ў сабе больш-меньш поўны зборнік правіл беларускага правапісу, гэтая кніжка выходзіць пад назовам: Беларускі Правапіс. Першае выданьне называлася — „Беларуская мова. Правапіс“.
Аўтар.