Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

15) Якая літара пішацца ў мяккіх складох пасьля націску ў аснове слова? Якія вы ведаеце словы, што складаюць выключэньне з гэтага правіла? Чаму ў словах памяць, заяц, дзевяць і іншых ня можна пісаць е? У якіх разох яшчэ пасьля націску пішацца літара е? Як правіла аб правапісу гуку е пасьля націску можна выразіць агулам?

16) Ці заўсёды пасьля націску пішацца е?

ІІ.

1) Якія бываюць падвойныя зычныя ў канцы іменьнікаў — мяккія? цьвёрдыя? Дайце прыклады на падвойныя зычныя — мяккія? цьвёрдыя? На месцы якога стараславянскага гукавога злучэньня зьявілася беларуская падвойнасьць зычных? Якія ёсьць мяккія падвойныя зычныя ў дзеясловах? (зьзяць, льлецца). Ці могуць быць падвойнымі ў канцы слоў б, п, м, р? Як пішуцца такія словы, як баб’ё, куп’ё, лам’ё, надвор'е? Як пішуцца такія словы, як здароўе, салаўі, ую, уеш?

2) У якіх прыметах бывае падвойнае нн? У якіх дзеясловах зьяўляецца падвойнае цц? Калі ў такіх дзеясловах бывае адно ц (ца)? У якіх лічэбніках пішацца падвойнае цц? У якіх разох яшчэ зьяўляюцца падвойныя зычныя? Дайце прыклады.

3) Як вымаўляюцца злучэньні тц, чц? А як яны пішуцца? Як вымаўляецца злучэньне дс? Як гэтае злучэньне пішацца? Як вымаўляецца і як пішацца злучэньне тс?

Як вымаўляюцца і як пішуцца злучэньні жс, зс? Якія гукі зьнікаюць у злучэньнях стн і здн? Якія гукі вытвараюцца на месцы злучэньня дц і цься?

4) Ад якіх часьцін мовы прыназоўнікі пішуцца асобна, і ў якіх разох?

Як пішуцца прыназоўнікі з дзеясловамі й прыслоўямі? Як пішуцца складаныя прыназоўнікі?

Калі прыназоўнік канчаецца на цьвёрды зычны гук ды зьліваецца з словам, што пачынаецца гукам і, то які вытвараецца гук? Што робіцца ў такім разе з гукам і, калі прыназоўнік канчаецца на галосны гук? Як злучаюцца прыназоўнікі з словам у іншых выпадках?

Што вы ведаеце а правапісе прыназоўнікаў, што канчаюцца на д (ад, над, перад, прад)? Што трэба ведаць аб правапісе такіх прыназоўнікаў, што канчаюцца на з?

5) Калі не пішацца зьлітна, а калі асобна? Якія дзеясловы пішуцца зьлітна з прыслоўем не? Калі пішацца не, а калі пішацца ні?

6) Які маюць канчатак іменьнікі жаночага й ніякага роду адзіночн. ліку ў назоўным склоне пры мяккім складзе, калі