Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/107

Гэта старонка не была вычытаная

Крыўдзіцеляў зможаш, сьлед вечны праложыш
І к долі, і к волі, і к славе,
Адно ты прачніся, вучыся, як можаш,
Ці дома, ці на школьнай лаве.
Ўсе людзі значэньне пазналі вучэньня,
Адзін толькі ты ані дбаеш.
Цямней ты, нябожа, як ночка асеньня,
І шчасьце такое ты маеш!

Я. Купала.

|}

9. Горы.

Горы, як волаты, падымаюцца к небу. Гор у дзьве, тры вярсты ёсьць шмат, але пападаюцца горы і ў сем, у восем, нават у дзесяць вёрст увышкі. У нізе гары цёпла, а чым вышэй, тым робіцца халадней. Дзеля таго на горах і расьліны розныя. У нізе расьце вінаград, розныя сады, вышэй — лясы дубу й ясеню; потым растуць вольха, рабіна, бяроза; а яшчэ вышэй, за вобалакамі, ідуць кусты, лугі з дзіўнымі краскамі. Там толькі горныя пастухі пасуць свае стадкі. Яшчэ вышэй — мох ды голы камень, а на самым версе — лёд ды сьнег. Там толькі арлы лётаюць.

Шмат рэк пачынаецца ад сьнягоў, каторыя растайваюць у горах. Яны цякуць уніз гаманлівымі ручаямі й вадаспадамі. Па дарозе падмываюць груды лёду й сьнегу, каторыя часамі абвальваюцца ды засыпаюць цэлыя вёскі.

Горы рэдка стаяць паасобку. Яны цягнуцца доўгімі хрыбцінамі то вышэй, то ніжэй. Паміж гор ляжаць долы, чарнеюць правалы. Густыя туманы поўзаюць па вузкіх горных праходах. Горы часта закрыты вобалакамі, і толькі ў ясныя дні здалёку віднеюцца сваімі сьнегавымі белымі верхавінамі.

10. Закліканьне вясны.

Ты прыдзі, вясна жаданая, прыдзі!
Гукам жыцьця, песьняй працы загудзі,
На узгоркі, на нізіначкі зірні,
Сон трывожны, сон наш цяжкі разгані!