Ты нясі нам радасьць, сілачку нясі,
Нашу ленасьць і нядбаласьць атрасі!
Ты ляці на крыльлях выраю скарэй,
Абмахні цяплом пахілых, абагрэй!
Наша жыцьце, нашу долечку пабач,
Над жытамі цёплым дожджыкам заплач,
Пракаціся громам-музыкай ўгары!
Ты ідзі, нясі цудоўныя дары,
Каб ўзбагацеў добрым засевам наш край.
Ты прыдзі, ў адзін тон з намі засьпявай,
Ўскалыхні ты струны сэрданька жывей,
Каб было нам жыць, на сьвеце весялей!
Ты прыдзі да нас, жаданая, прыдзі,
Раскатурхай нашу дрэму, абудзі!
|}
11. Ідуць крыгі.
Моцна сьпіць шырокая рака. Глядзіш і здаецца, яна мёртвая. Але гэта толькі здаецца; пад ковамі лёду йдзе работа, кіпіць жыцьцё. Жыве рака.
А перавальчыкі не перастаюць бубніць і крычаць пра новае жыцьцё. На лёдзе там і сям паказаліся палонкі, прагрэтыя сонцам. Варушыцца рака, падымаюцца яе грудзі. Чуе й яна ўжо вясну новага жыцьця. Трасе яна сваімі плячыма, і лёд покае, трашчыць. Не задзяржаць ракі гнілому ланцугу расколатага лёду. Прабіваецца яна на вольны сьвет, выходзіць з берагоў, ломіць і крышыць усё, што хоча стрымаць яе волю.
А крыгі — астача сьцюжы — з глухім шумам і выцьцём, як дзікія зьвяры, злосна скрыгічуць старымі гнілымі зубамі, як праціўнікі шчасьця людзкога.
12. Прышла вясна.
Ужо прашла зіма цяжкая — |