Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

А зьнізу лёгкі ветрык вее,
І сонейка так цёпла грэе.
Бор неяк весела шуміць;
Трава на лузе зеляніць.
Аджылі дробныя мурашкі,
Чарвякі і матылькі, а пташкі
Шчабечуць, звоняць і пяюць,
Людзям ахвоты дадаюць.
Жавараначка ў прасторы
Шчабеча, як у сінім моры;
Плыве і бусел, і жураў,
І дрозд запеў і засьвістаў.
Гудзе лятучы тоўсты жук;
Балбоча ёмка цецярук;
Пішчаць дзесь чайкі на балоце;
Пліска хвастом трасе на плоце;
Турчыць працяжна жабін хор,
І дзеці рвуцца з хат на двор.

Стары Ўлас.

|}

13. Беларусь.

Глянь, зірні наўкола:
Бачыш гэтыя сялібы,
Хаткі нашых сёлаў,

Гэта поле — шнур ля шнура,
Узгоркі і лагчынкі,
На ўзьмежку грушу-дзічку,
Крыж каля пуцінкі?

Бачыш догі, сенажаці,
А на іх — крыніцы?
Далей — бор зялёны, гонкі,
Што ў высь глядзіцца?

А там далей, дзе ўжо вока
Дасягнуць ня можа,
Тое самае пабачыш.
А ўсё так прыгожа!

Сотні вёсак і мястэчак,
Гарадоў нямала,