Гэта старонка не была вычытаная
нападае на ўсякую жывёліну, якая ня мае такіх вострых пазуроў і крэпкіх зубоў. Бывалі здарэньні, што рысь і на чалавека кідаўся. Бараніцца ад яго вельмі трудна, бо ён нападае спатайка, зьнячэўку, проста з дрэва, дзе сядзіць.
Калі рысёў было ў нас многа, яны рабілі вялікую шкоду. Пасе пастух гавяду ў лесе. Усюды ціха, спакойна. Пачынае зьбіраць ён каровы ў гурт, дамоў гнаць, і толькі тады агледзіцца, што тая ці іншая карова папсована. Рысь часта выдзіраў у каровы вымя. Сама карова абараніцца ня можа, бо рысь вёрткі, як кот, і калі пастух быў далёка, то рысь пасьпяваў зрабіць сваё нягоднае дзела.
Вось за такія нягодныя ўчынкі, за тое, што чалавек б’ецца й дзярэцца, часамі й прадражняць такога чалавека рысем.