Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

Хто там стогне на ўзьмежку на капцы ў полі+ Сьлязьмі горка залілася бедная дзяўчына+ Не хадзі, коцю, па хаце, не пабудзі дзіцяці+ Які прыгожы, слаўны дзянёк+ Прывет з далёкай стараны нам радасна нясуць яны+


§ 24. Працяжнік на месцы прапушчаных слоў і злучок.

Правіла 3. Працяжнік ставіцца:

1) Пасьля пералічэньня, дзе прапушчана некае слова (Вясна, лета восень і зіма — поры году) або калі хочуць затрымаць увагу чытача, напр.: Глянь — нехта едзе. Падсадзі — сарву я грушку. Тут былі — і старыя, і малыя, бабы й дзеці.

2) У сказе з сустаўным выказьнікам на месцы прапушчанага дзеяслова-сувязі „ёсьць“, напр.: Дабро для ўсіх — наш правадыр. Шчырая праца — мазалёвая. Слова — вецер, а пісьмо — грунт. Курыца — птушка. Атаўка — сену прыбаўка.

3) У сказе, што служыць адказам на пытаньне, часта прапускаюцца ўсе часьціны сказу, апроч таго слова, што перадае зьмест адказу; гэты пропуск таксама азначаецца на пісьме працяжнікам, напр.: Паіў ты каня? — Паіў. А хіба-ж там ён? — Там.

Злучок ужываецца ў такіх разох:

1) калі два словы складаюць як-бы адзін назоў (Зара-зараніца, шатавіла-матавіла, узьвей-вецер, вацер-дуронік. Хвоя-веліч стаіць на кургане. Пацяклі-паплылі за гадамі гады);

2) калі слова паўтараецца для памацненьня (Чуць-чуць ліпіць) або для злучэньня складаных прыназоўнікаў (з-за, з-пад, па-над);

3) для злучэньня частак бы (б), жа (ж)[1] з папярэднім словам (Рад-бы даць, каму-б гэта даць. А мой-жа ты саколік! Да куды-ж ты, дуб зялёны, пахінаешся?).

Увага. Калі-ж бы, б, жа, ж сходзяцца разам, то яны злучком ня зьвязваюцца. (Куды-ж бы мне пайсьці? Вот быў-бы ж ты рады і г. д).
  1. Часткі бы, жа стаяць пасьля зычных (Рад-бы даць, а мой-жа ты саколік), а б, ж — пасьля галосных (Рада-б даць, а мая-ж ты галубка і г. д.).