Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/134

Гэта старонка не была вычытаная

ўсё вецер сумуе ў вярбе). Калі яно стане ў сярэдзіне сказу, то выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў. (Ты, мабыць, забыўся). А калі пабочнае слова стаіць у канцы сказу, то перад ім ставіцца коска. (Будзе вайна, кажуць).

Увага. Пабочных слоў можа быць два і больш. Напрыклад: Напішы мне, калі ласка, пісямко да хаты! На мой густ, дык і гэта добра.

Практыкаваньне 5. Сьпісаць і пабочныя словы падчыркнуць.

Ну, авось, табе паможа сусед. Стары дзед не пачуў, мабыць, грукату. Вот, напрыклад, маё, дык, пэўна-ж, райскае жыцьцё. Нажаль, я не памятаю такога здарэньня. Зьбяруцца бывала і люлькі закураць. Ты, разумеецца, паможаш мне ў гэтай справе. Родная зямелька! ты, маўляў, здароўе: той цябе ашануе, каму безгалоўе. На вялікай, знаць, быў згубе ў далёкай старонцы. Нашая ластавачка, напрыклад, пралятае дарогу ўвелькі да дзесяці тысяч міль. Ён, мусі, зусім забыўся, што далі яму такую мянюшку. У дарозе, вядомая рэч, спачатку ня чуеш, што цяжка, а потым і хунт пудам здасца. Ой, відаць, на навальніцу зранку прыпякае! Усё йшло, здавалася яму, звычайным парадкам. От, ведама, забаўляліся, як дзеці. Ох, паплыў-бы я, здаецца, хмаркі, разам з вамі! У нашай, напрыклад, воласьці другі ўжо год, як ідуць непарадкі. Прызнацца, Андрэй нават ня рад быў, што сьсек той дубок. Гэтая карчма бывала бітком была набіта людзьмі. Каню, відаць, ня вельмі падабалася несьці на сабе свайго нядбалага гаспадара. Апроч таго, яны й па натуры былі мурашкі-практыкі. Папраўдзе сказаць, мне не хацелася ехаць на ўловы. А вясна, тымчасам, рабіла сваё. Перш-на-перш, мы суседзі, а потым, і сама справа вымагае нашай супольнасьці. Бывала ўстане, бедны, падыдзе да акна ды глядзіць на яснае неба. У вольныя дні бывала клікала цётка Ганна малога Юрку ў грыбы. Нарэшце, надумаліся яны паглядзець, што гэта значыць.