Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/144

Гэта старонка не была вычытаная

пажыткі людзкія, сарваныя навальніцай масты, труны з размытых могілак — плылі па вуліцах).

4) Калі ў зьлітым сказе няма слова, якое абагульняла-б аднакія члены, то перад імі ніякага знаку ня ставіцца. (У восень усе птушкі вылятаюць у вырай, астаюцца толькі вераб’і, галкі, вароны, дзятлы ды яшчэ колькі лясных птушак).

5) Значна пашыраныя аднакія члены ў зьлітым сказе аддзяляюцца часам кропкай з коскай заместа коскі. (Апусьціў Алесь галоўку; у ручках клуначак трымае; кулачкамі ўціхамоўку вочкі выцірае).

6) Калі другі выказьнік у зьлітым сказе мае пры сабе паясьняльныя словы або калі другі выказьнік выражае вынік з першага, то ставяць коску нават перад адным злучнікам і, напр.: Ідзе жняя, і весела пяе. Я быў хворы, і ня мог прысьці на лекцыі.

Практыкаваньне 8. Сьпісаць і заўважыць знакі прыпынку пры аднакіх членах у зьлітым сказе.

І ў Сымонкі прад вачыма ўсталі родныя куткі: хата бацькава, радзіма, жыцьця раніцы дзянькі. У вадзін год яны радзіліся, разам расьлі, разам гулялі, разам вучыліся і разам пасьвілі скацінку ў полі. Чуецца говар мне сьпелае нівы — ціхая жальба палёў, лесу высокага гоман шчасьлівы, песьня магутных дубоў. Сын каля камінку корчык падкладае, з бацькавай работы вочак ня спушчае. Ціха цячэ ў нас Нёман, ціха й смутна, як час па растаньні. Ня ймчыцца ён з рызыкай уперад, ня шуміць, ня гудзе і ня пышыцца сілай, а паволі, ступою, як скуты журбою, льлецца, як срэбра, па родным грунце. Міл яму ціхі гаёк каля лесу, любы зялёныя доўгія ніўкі, мілы лясы, пясчаныя выдзьмы, горы, азёры, лугі, сенажаці, люб яму й жоўты пясочак на ўласным беразе. Першыя кветкі, зялёная травіца, сьпевы птушак — усё паказвала, што пачалася вясна. На полі часьцей сталі паказвацца людзі то з бараною, то з сахою, то з возам гною. Усе гаспадарскія прылады — калёсы, сані, барана, вупраж на каня — усё было наладжана ды трымалася ў парадку. І гэты смагай лес засланы, і родны Нёман,