лейка. Знаць, сіла ў сяўца не малая: захоча — і сьвет пераверне. З студні вада па рыштоках праводзіцца на поле, і бясплодная пустыня ажывае ўраджаем. Суша й вада зусім не падобны да сябе: па зямлі можна хадзіць, а ў вадзе мы тонем. Неба зацягнулася лёгкімі хмарамі, як кудзеляю, але было ціха й цёпла, як часта трапляецца ў харошую веснавую ноч. Нікла жыцьце ў лесе шумным, агаляўся твар зямлі, і ляцелі з крыкам сумным над балотам жураўлі. Доўга ня мог заснуць Міхаська: заўтра рана выбіраецца ён у дарогу. Паветра мы ня бачым, але яно абкружае нас з усіх бакоў. Калі мы пабяжым, паветра ўдарае нам у твар, і тады мы яго чуем. Над калыскай матка ночку каратае: хворага сыночка цешыць, забаўляе. Пачарнела кола, і даўно мохам чорным абрасло яно. Кінь толькі вокам да гэтага люду — сьцісьнецца сэрца ад болю: столькі пабачыш ты гора усюды, столькі нуды без патолі! Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог, а вядуць яны ўсе да магілы. Ярка на камінку смольны корч палае; бацька на калодцы лапаць выплятае; латае халацік на зуслоне матка: ў школку заўтра пойдзе іх сынок Ігнатка. Пасьціхалі птушак сьпевы; паскідалі лісьце дрэвы; зьніклі кветкі на палёх; пахавалісь людзі ў хаты; сумна лес глядзіць кашлаты; жоўты ліст увесь палёг. На камінку корч палае; злотам іскры скачуць; за ваконцам вецер ходзіць; глуха вербы плачуць; сьнегам вецер сыпле ў дзьверы; ходзіць шум па лесе. Гасьне корчык на камінку; пацямнела ў хаце; поўнач пеўні пракрычалі, да ня сьпіць ўсё маці. Пакарочалі цёплыя летнія дзянькі, перастала грэць яснае сонейка; не падымаецца яно высока над зямлёю; яго косы ня сьвецяць ужо так ясна; яны ня грэюць і ня песьцяць ужо маткі-зямлі. Пачаліся прымаразкі; ліст на дрэвах пажоўк і асыпаўся; згінулі кветкі, што ўбіралі поле і луг; ня шастаюць у траве конікі, ня гудуць пчолкі, „не таўкуць куцьці“ камары й мошкі.
Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/149
Гэта старонка не была вычытаная