бывай у мяне, калі поўна ў гумне. Моцна сьпіць шырокая рака: глядзіш на яе і здаецца, што яна мёртвая. А крыгі, як дзікія зьвяры, злосна скрыгічуць, як ворагі людзкога шчасьця. Як сьнег растае, як сонейка пойдзе ўгару, то, лічы, скора папрылятае „вырай“ з-за мора; а як абсохне зямля, ды спадуць рэчкі, пойдуць у поле цёлкі й авечкі; і кожны весел, лёгкі, як пташка, хоць усякі працуе, як тая мурашка. Улетку вятры, што веюць над сушай, робяцца цёплыя. Край неба, дзе зашло сонца, блішчаў шырокаю чырвонаю стужкаю. Весела пазіраў стары лес, што рос за сялом ды цягнуўся па краёх поля. Мёд носяць рабочыя пчолы, каторых у вульлі вельмі многа. Мы ня прывыклі бачыць тае карысьці, якую прыносяць нам птушкі. Ёсьць на сьвеце бязводныя пустыні, дзе не растуць ні травы, ні дрэвы. За хатай поле пачыналася, дзе жыта хораша гайдалася, і рос ячмень, авёс і грэчка. На зямлі ёсьць суша, на якой стаяць будынкі, растуць дрэвы, засяваюцца нівы, пасецца статак і іншае. Ёсьць такія месцы на поўдні, дзе зіма лічыцца самай прыемнай парою году. Я ня знаю, чым мне дораг від палёў благенькіх. Я ня знаю, чым я так прыкуты да тваіх, мой родны краю, вобразаў пакуты. Няхай плачам ў сіняй далі песьня разальлецца, каб усе людзі ў сьвеце зналі, як нам тут жывецца! Глядзела Анелька, як бацька поўнымі жменямі рассыпаў па полю дробныя зерняткі. Людзі любяць птушак за тое, што яны прыгожыя. Прачнуліся пчолкі ад зімовага сну і бачаць, што сонейка сьвеціць, што ўсюды ўжо цёпла. Дзед расказаў нам, што пчаліны рой складаецца з маткі, трутняў і рабочых пчол. Лёгка вытлумачыць сабе, чаму на марозе залезныя рэчы здаюцца халаднейшымі, а дзеравяныя, скураныя й суконныя — цяплейшымі. Зразумела, чаму на сякеру робяць дзеравянае тапарышча, а не залезнае. Таксама зразумела, чаму ўлетку мокрыя дошкі хутчэй сохнуть пад залезным дахам, чымся пад страхою. Як лёгкі дым, як лёгкі пар, расталі ў небе кучы хмар. Там, дзе расьце шмат лесу, чалавек талянтуе лесам. На дварэ было цёмна, як у скляпеньні. Сошку сваю ты нанова наладзь, лепш каб было, чала-
Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/151
Гэта старонка не была вычытаная