Ўскалыхні ты струны сэрданька жывей,
Каб было нам жыць на сьвеце весялей!
Ты прыдзі да нас, жаданая, прыдзі,
Раскатурхай нашу дрэму, абудзі!
Е. Буйла.
|}
§ 34. Знакі прыпынку пры пабочным сказе.
Правіла. 18. 1) Пабочны сказ выдзяляецца коскамі, калі ня вельмі пашыраны. (Там, здавалася яму, павінна быць дарога да роднае вёскі).
2) Працяжнікамі або дужкамі, калі пабочны сказ сустаўны па форме або на яго зварачаецца асаблівая увага. (Раз пад вечар — гэта было ў нядзелю, калі шмат народу сядзела на прызбах — ішоў Антось з места. На ўсю нашую вёску (а вёска хат трыццаць) ня было набожнейшага чалавека за Пранука Агорчыка).
Практыкаваньне 14. Сьпісаць і пабочныя сказы падчыркнуць.
Стары, кажуць, змуста, да без яго ў хаце пуста. Змораны й сярдзіты — бо шмат сена не ўхапілі — вярнуўся я дадому. Беларускія пляменьні (крывічы, дрыгвічы й радзімічы) здаўна жывуць на сваёй зямлі. Не сьцярпеў (грэшны я чалавек!) — узлаваўся. Налева зноў двор пачынаўся (ён з першым дворыкам стыкаўся) ды ў сад сьцяною упіраўся. Зімою, напрыклад, у вялікі мароз, на акне (адно яно было ў нас) такія бывалі прыгожыя кветкі, што так і глядзеў-бы на іх. Давялося ўдаве-каршунісе (мужа нядаўна на сьметніку забілі: надта ўжо з курыцай завёўся) дачку замуж аддаваць. Нават агульны выгляд яго (дубка) твару (бо й дрэва мае свой твар) меў характар цікавай асобнасьці. Ён пакрашае скрозь (даволі ёсьць знароўкі!) свае шматхварбныя застаўкі і канцоўкі. Так мора — ў Гданску я чуваў — прымчыць вадой бутэльку, аблітую