Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/159

Гэта старонка не была вычытаная

чайных знакаў, ставіцца яшчэ працяжнік для большай выразнасьці. (Бач. прыклады 3, б).

5) Калі прыводзіцца размова некалькіх асоб і не паясьняецца, да каго належаць словы, то заместа двукосься ставяцца працяжнікі. (— Паіў ты, каня? — Паіў. — А чаму-ж морда сухая? — Бо вады не дастаў).

Увага. У друку чужаслоўе найчасьцей пачынаецца кожны раз з новага радку ды выдзяляецца працяжнікамі або такімі значкамі: « ».

Практыкаваньне 15. Сьпісаць і заўважыць знакі прыпынку пры чужаслоўі.

Сеў стары Рыдан на залаты пасад ды кажа сыну: „Прылажы, сынку, вуха да зямлі ды паслухай, ці бяжыць Дняпро“. Прылажыў Сож вуха да зямлі ды кажа: „Бегма бяжыць і не стаміўся яшчэ“. — „Бадай нам, дзеткі, сьлязьмі разьліцца!“ сказаў з жалю стары Рыдан. „Дзякуй, дзякуй!“ сказаў шэры ды пацягся без вячэры. „Ну, Алесь брат!“ за абедам кажа бацька сыну: „годзі бегаць дармаедам красьці садавіну“. — Дабрыдзень вам, ягамосьці! — Дабрыдзень. Сядайце! — „Ну, матулька, будзь здарова!“ сказала Наста ды вышла з хаты. „Нашто гэта, тата, рассыпаеш зерняткі?“ пыталася малая Анелька ў бацькі, каторы сеяў лён. „Прыгожая табе будзе кашулька!“ сказаў ёй бацька. „Гэй, мой конік, гэй, сівенькі!“ носіцца па полі. Праз два тыдні поле пакрылася зялёнай шаўковай травіцай, а малая Анелька падумала: „Каб гэта мне такую харошую зялёную кашульку!“ Паківаў дзед галавою ды кажа: „Сынку! робіш ты ня тое“. — „Кінь камень!“ сказаў настаўнік вучню. Вучань кінуў камень. „Ну, а цяпер ты скажы мне“, спытаў настаўнік: „за што ты хацеў забіць птушачку?“ — „Гарыць лес!“ з трывогай сказаў лясьнік, вышаўшы на двор і панюхаўшы паветра. „Скажы мне, дубе!“ сказала чароціна: „чаму ты ня гнешся ад буры?“ — „Я раскажу табе, сынку“, сказаў татулька, „які страх наганяе леў, як выходзіць уночы шукаць сабе пажывы“. — „Вазьмі мяне, Кася, за сынка!“ кажа раз малы Цішка сваёй