карову Я яе і за тысячу не аддам Чаму Бо яна не мая а вунь таго гаспадара што каля крамы стаіць. Дабрыдзень вам, ягамосьці Дабрыдзень Сядайце.
§ 36. Кругасказ.
Правіла 21. 1) Кругасказ (пэрыод) звычайна складаецца з дзьвюх часьцін — з павышэньня й паніжэньня. Павышэньне ад паніжэньня найчасьцей аддзяляецца або двукроп’ем, або коскай з працяжнікам. Напрыклад:
№ 1).
Ці коска зазвоніць ў лугох раніцою,
Ці песьню дзяўча запяе,
Ці конік ў дарозе праскочыць трусцою,
Ці вецер ў палёх зазлуе,
Ці гром гучнабежны пракоціцца ў хмарах,
Ці грукне над лесам пярун, —
Ўсё водгук знаходзіць ў бязьмежных абшарах,
Ўсё іх дакранаецца струн.
Я. Колас.
2) Па ліку параўнальных думак кругасказы бываюць: а) двухсустаўныя, б) трохсустаўныя, в) чатырохсустаўныя і г. д. Суставы кругасказа аддзяляюцца адзін ад другога або коскай, або коскай з кропкай, у залежнасьці ад іх пашыранасьці. Напрыклад, у кругасказе № 1 суставы аддзелены адзін ад другога коскамі, а ў наступным кругасказе больш пашыраныя суставы аддзелены коскай з кропкай а рэшта — коскай:
№ 2).
Калі асеньнія навіны
Зьмянілі сад, калі з бяроз
Рваў лісьце вецер, а мароз,
Наліўшы ягады рабіны,
Траву губіў, і мы нагой
Ўзрывалі прэлых лісьцяў слой;
Калі патроху чырванелі
Чаромха, ліпа, стройны клён,