Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/164

Гэта старонка не была вычытаная

§ 37. Абагульненьне правіл аб ужываньні знакаў прыпынку


1. Коска.

Коска ставіцца:
Для выдзяленьня прыдатка (§ 25), зваротка (§ 26), пабочных слоў і сказаў (§ 28 і § 34), пасьля выклічнікаў (§ 27), для выдзяленьня дапаўненьня з прыназоўнікамі „апроч“ (апрача), „заместа“ (Апроч ластавак, тут вадзіліся яшчэ шпакі. Заместа мяне, паслалі заграніцу майго брата), перад злучнікамі але, ды (=але), і, калі імі пачынаецца новы сказ (Жыта злажылі, ды не надоўга. Сонца прыгрэе, і сьнег растане), для выдзяленьня аднакіх члеваў у зьлітым сказе (§ 30), залежных, або даданых, сказаў (§ 32), злучаных сказаў (§ 31), пры паўтарэньні якога-небудзь слова (Гэта быў стары, стары лес. Ідзеш, ідзеш ды спынішся супачыць), для аддзяленьня якой-небудзь даданай часьціны сказу, выражанай некалькімі словамі (Рабенькая круглая кароўка, увелькі з вераб’інае вочка, паўзла па гладзенькай былінцы), пасьля дапаможнікаў але, так, не, пастаўленых перад сказамі (§ 27, увага), для аддзяленьня членаў кругасказу (§ 36, 2).

ЗАДАЧКА 10-ая. У наступных прыкладах аб’ясьніць, чаму пастаўлены коскі.

Прыдзі пад вечар ты на поле ды палюбуйся ім, саколе! Усход жыве, гарыць, палае, слупы-праменьні падымае. Я. Кол. Прывет табе, жыцьцё на волі! Там ня трэба ні шчасьця, ні ласкі; там няма ні нуды, ні клапот. Па-над белым пухам вішань, быццам сіні аганёк, б’ецца-ўецца шпаркі, лёгкі сінякрылы матылёк. Гэй, варушэцеся, коні панурыя! Ад родных ніў, ад роднай хаты, у панскі двор дзеля красы яны, бяздольныя, узяты ткаць залатыя паясы. І тчэ забыўшыся рука, заміж пэрсыдзкага узору, цьвяток радзімы васілька. І цягам доўгія часіны, дзявочыя забыўшы сны, свае шырокія тканіны на лад пэрсыдзкі ткуць яны. Мы сквапна цягнемся к старым поэтам, каб хоць душой у прошлым патануць. М. Багд. Хоць усім братом ня соладка жылося, але меншаму брату выпала самая горшая доля. Т. Гушч. На прыгуменьні, поруч з садам, павець з гумном стаяла радам. Я. Кол.