Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/166

Гэта старонка не была вычытаная

4. Двукосьсе.

Двукосьсем аддзяляецца:
Чужаслоўе (§ 35), прыдатак (§ 25), слова, на якое зварачаецца асаблівая увага або якое ўжываецца ў пераносным, няўласным значэньні (Прызнаюся, я не спадзяваўся такой „далікатнасьці“ ад мужыка. З мёду даўней варылі моцнае пітво — „мёд“. Па ваду йзде — „дзень добры“ дае).


5. Дужкі.

Дужкі ставяцца:
Для выдзяленьня пабочных сказаў (§ 34), навуковых тэрмінаў, некаторых паясьняльных слоў, паветалізмаў. (Кажуць, што дрыгвічы называліся так дзеля таго, што жылі па нізкіх, балотных мясцох (дрыгвах). Пакланяліся нашыя продкі грому (Пяруну), сонцу (Дажбогу) і іншым зьявам прыроды. Ён цеміў (разумеў), што гэта ня так).

ЗАДАЧКА 11-ая. Аб’ясьніць знакі прыпынку.

Даўней былі „путныя баяры“, каторыя павінны былі правіць дарогі. На высокай гарэ, дзе ніхто не арэ, толькі птушка-арол дзе садзіцца, — там ўзбудую- ўзьвяду нізі ўсёй на віду, мураваную вежу-званіцу. Я. Куп. Ясна-сьвяточна ў красы ўбярыся, птушкаю вольнай сягні ў вышыню, з сонцам злучыся, зоркай іскрыся, славай акрыйся — выйдзі спаткаці вясну! Я. Куп. Неба, сонца, месяц, зоры, людзі, пушча, ўся зямля — усё да сэрца штось гаворыць, ўсюды бачу моц жыцьця. Я. Куп. На прыгуменьні, поруч з садам, павець з гумном стаяла радам, а пад паветкай ўсе прылады: вазок, калёсы, панарады, старыя сані, восі, колы і вульляў некалькі на пчолы, яшчэ няскончаных; судзінка, стары цабэрак, паўасьмінка, і розны хлам і лом валяўся, ад сонца, дожджыку хаваўся. Я. Кол. Усё прачнулась прад вачыма беднае кабеты: маладыя дні дзяціны, дзявочыя леты, радасьць жыцьця і нягоды, сваркі, трасяніна — усё, чым жыцьце спатыкае кепскую часіну, усё прыпомнілась старэнькай. Я. Кол. Галоднаму і пушнінка — малінка. Шчырая праца — мазалёвая. „Што-то будзе, што-то будзе?“ у межах шэпча жыта. Спаленай нівы жаданьне ня збыта — міма хму-