рынка прашла. На дварэ — паленьне, трэскі, куча сьметніку ляжыць. Бедна тут жыве народ, а працуе — льлецца пот. Беларускія баяры (з часам яны сталі называцца шляхтаю) стыкаліся з польскімі магнатамі: ім падабаліся прывілеі й правы польскае шляхты. Чорная Русь (цяперашняя Горадзеншчына) у свой час была асобным князёўствам. Гэта толькі гутарка адна — „прыехаў“: проста забралі сюды — і ўсё, бо дома ня было дзе дзецца. Бывала, заміж, „благодарю“, скажа Міхась, „дзякуй“ ды аж пачырванее ад сораму. Еўка ніколі не хадзіла на сяло, бо дзеці дражнілі яе „рыжая“. Цяпер зямлю й фабрыкі адабралі ад багатыроў ды аддалі іх тым, хто на іх працуе — рабочым і сялянам. Час прыдзе — увесь сьвет засьвяткуе вялікі дзень Першага Мая. М. Кудз. У дзяцінстве я ня мог вымавіць „р“, а казаў „рл“. Яшчэ некалькі часу — і вёска зусім засыпае. Болей навукі — меней страху. Але не-не, ды смутна стане. Сяк-так прымайстраваўся наш падарожны каля печы. Я. Кол. „Я табе лялек нараблю і „катка“ запяю“, казала Марылька брату. А жнейкі жнуць, іх твар палае, іх пражыць, сушыць смага тая, якую трудна ім здаволіць, якая толькі „піць! піць!“ моліць. Я. Кол.
6. Клічнік і пытальнік.
Пытальнік ставіцца:
Пасьля простага пытаньня ў пытальням сказе (§ 23), пасьля ўскоснага пытаньня ў тым выпадку, калі перад ускосным пытаньнем стаіць двукроп’е (Скажы мне, дубе: чаму ты ня гнешся перад бураю? Скажы мне, дубе: адкуль твая сіла? Скажы мяе, браце: чаму я такая слабая?).
- Увага. Некаторыя дапаўняльныя сказы прымаюць форму пытальных; гэтая форма называецца ўскосным пытаньнем, прычым, пытальнік ставіцца толькі ў тым выпадку, калі перад ускосным пытаньнем стаіць двукроп’е; калі-ж будзе стаяць коска, то пытальнік вя ставіцца (Я ня мог зразумець, чаму сухое лісьце не загарэлася).
Клічнік ставіцца:
Пасьля клічнага сказу (§ 23), пасьля зваротка (§ 26), пасьля выклічніка (§ 26).
Клічнік і пытальнік пры пэўнай пабудове сказу могуць мець значэньне пункта, пункта з коскай і коскі.