аб+ехалі навокала сьвету. Здарэньне новага з+яўленьня. Ён сеў ды з+еў увесь абед. З+зяе на небе яснае сонца. Многа народу з+ехалася на кірмаш. Мы пад+ехалі к гары. Засталіся адны аб+едкі. Нядаўна быў з+езд. Конь п+е воду. Вераб+і шчабечуць. Надвор+е пахаладнела. Вецер разьвеяў пер+е. Пад+ярэмнае жыцьцё. Ледзь уз+ехалі на гару. Вёска стаіць на ўзгор+і. Іржа з+ела залеза. Б+ецца, як рыба аб лёд. Вырасла травінка ў сям+і прыгожых васількоў. Уся сям+я п+е гарбату. Зьвяр+ё жыве ў пушчы. Ня я б+ю, вярба б+е. П+яўкі жывуць у балотнай вадзе. Пад+яжджаючы пад горад, мы здалёк ужо бачым вежы і хвабрычныя коміны. Госьці ўжо раз+ехаліся. Ад п+янства дабра ня бывае. На бязрыб+і і рак рыба. Усім па сем, а гаспадару восем, гаспадыні дзевяць, бо хораша дзеліць. У нас завёўся дзікі голуб. Раз+юшаны леў вельмі страшны. Горка з+есьці, а жаль пакінуць. Ходзяць па полю ў раздум+і мужчыны.
§ 4. Літары Ў, Й і прыдыханьне.
Правіла 4. Літары Й і Ў. Літары Й і Ў пішуцца тады, калі гукі і і у ня твораць асобнага складу, напрыклад: рай, мой, вайна, хвойка; быў, воўк, кароўка, пісаў.
Практыкаваньне 5. Сьпісаць і словы з літарамі й і ў падчыркнуць.
Паехаў мой сынку на вайну. Згінуў сьнег з сырой зямлі. Ані вухнуў, ані рухнуў. А воўку памоўка, а воўк тут. Мы знашлі малога зайчыка. Ня руш нічога і ня бойся нікога. Будзь здароў, як рыжык бароў. Май усяго даволі, а бяды ніколі. Або пан, або прапаў. На мяжы расла хвойка. Бярэш кароўку, бяры й вяроўку. Мы чыталі байку пра зайца. Поўнач пеўні пракрычалі. У нашага барана роўная воўна. З поўначы холаду, сіверу буйнага, гусі на поўдзень ляцяць. Стукаў дзяцел і жаўна. Прыветна сонейка глядзіць. Паліўся срэбрам сьпеў прыгожы ў далёкай сіняй вышыне. Май — каню сена дай, а сам на печ уцякай.