Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/188

Гэта старонка не была вычытаная

Дадаткі.


Да § 4-га, правіла 6-ае.

Гэтае правіла трэба разумець так: „Нескарочаны (складовы) прыназоўнік у, стаўшы перад словам, што пачынаецца гукам а, падвойваецца і дае ў вымове ув, але в пішацца зьлітна з наступным словам, як прыдыханьне, напрыклад: У ваднае мацеры пяць сыноў. Дом у вагні. Сем варот у вадзін агарод.“

Паміж галоснымі ў сказе прыназоўнік у дае ў вымове в, але пішацца ў (нескладовае), напр: Каза ўлезла ў агарод (замест „в агарод“). Снапы сушылі ў азяродах (замест „в азяродах“). Два мядзьведзі ў аднэй (замест „в аднэй“) бярлозе ня месьцяцца.


Да § 6-га.

У правапісе зычных гукаў (§ 6) прапушчана наступнае правіла:

Правіла. Калі гукі з, с, ц, дз стануць перад мяккімі зычнымі, то вымаўляюцца мякка, і на пісьме ў такіх разох пішацца Ь (зьбіць, зьняць, зьвер, сьвет, радасьць, сьлёзы, цьвет, цьмяны, цьмець, дзьве, дзьвесьце, дзьверы, зьехаць, зьява, зьесьці).

Але перад мяккімі гартаннымі (задня-язычнымі) г, к, х яны вымаўляюцца цьвёрда, і мяккі знак ня пішацца: згінуць, скінуць, схіліцца.

Гэтае правіла не адносіцца да зацьвярдзелага гуку „ц“ (памацнець ад моц). Слова „цьвет“ з старога слова „твісті“.

Практыкаваньне. Упрочкі зьбірайся, а жыта сей. Сьветлая галоўка мысьлямі занята. Адна махнуша не гарыць, а цьмее. Асыпалася лісьце. Ад напасьці не прапасьці. Сьпі, маё дзіцятка! У каго ёсьць матка, у таго галоўка гладка. Адвага не зьнявага. Ня шукай ты шчасьця-долі на чужым далёкім полі! Баязьліваму