Птушкі ў лесе шчабяталі. На ўзгорку расла грушка. У чужое шчасьце ня мухай упасьці. У родным краі, як у раі. Салавей сьпяваў у гаі. Аўдзей усё між людзей. Ляніваму каню й дубіна ня страшна. Сіла й салому ломіць. Нават свойскія качкі й гусі пачуваюць час выраю. Воўка ногі кормяць. Хто дбае, той і мае. Сабраліся хлопцы ўвечар. Увосень багат і верабей. Дабро для ўсіх — наш правадыр. Хто быў нічым, той стане ўсім. Ужо прамінулі няўзгоды пакутныя. Вот узышла ўжо першая вячэрняя зорка. Куды ні глянь — усюды зелена. Ён яго й поіць, і корміць. Тухнуць агні, і ўсё заціхае. Агні патухлі, усё заціхла. Вот табе й на! Цесна зьбіліся нашы хаты, як авечкі ў летні жар. Адны вочы й плачуць, і сьмяюцца. Баламутка на ўсякія штукі хутка. Даль паўнютка ціхай смуты. Лес туманам заснаваўся. І рыкам леў сваім будзіў і лес стары, і чыста поле. На чужыне птушкі жывуць усе разам: тут поплеч і кнігі, і бакасы, і качкі, і чаплі. Вецер увосень жудою шуміць.
Правіла 6. Калі слова пачынаецца з галоснага гуку а, у, ці э пад націскам, то перад імі можа стаяць прыдыханьне в або г: вочы, вокны, возера, Ворша, вуха, вугаль, гэты. Прыдыханьне можа стаяць і ў сярэдзіне слова паміж двума галоснымі: навука, павук, цівун.
Прыдыханьне і, а часта зьяўляецца перад злучэньнем двух або трох зычных на пачатку слова: іржа, імгла, імжака, ільняны—альняны, Альбоў (гарад), аўторак, аржаны—іржышча.
Калі слова пачынаецца галосным гукам а ды стаіць пасьля нескарочанага у, то перад а заўсёды будзе прыдыханьне в: Дом у вагні, але — На лузе гарэў агонь — тут ужо слова агонь ня мае прыдыханьня. Працуй да поту, а еж у вахвоту. Аж у ваччу пацямнела, але — Зыдзі з аччу і г. далей.
Практыкаваньне 7. Навука лепей за багацьце. Навука дае чалавеку розум. Вучыся, нябожа: вучэньне паможа змагацца з нядоляй, з няволяй. У ваднае мацеры пяць сыноў (пальцы). Пастушкі разлажылі агонь. Дом у вагні. Ні акон, ні дзьвярэй — поўна