Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

і лапочуць крыльлем. На чужыне птушкі жывуць усе разам: тут поплеч і кнігі, і бакасы, і качкі, і чаплі. Мяккі сьнег лятае пухам і канца яму няма. Хто дбае, той і мае. Сіла й салому ломіць. Хай імчыцца наша песьня птушкай па-над гаем!


§ 5. Правапіс зычных гукаў.

Правіла 8. Гукі р, л, м, н называюцца плаўнымі; яны ня маюць падобных глухіх і дзеля таго заўсёды вымаўляюцца выразна.

Нявыразнымі зычнымі гукамі бываюць звонкія й глухія. Напрыклад, словы нож, лёд, просьба вымаўляюцца, як — нош, лёт, прозьба.

Каб пазнаць, якую літару ў такіх разох трэба пісаць на месцы нявыразнага зычнага гуку, трэба слова зьмяніць так, каб пасьля нявыразнага зычнага стаў галосны гук (нож—нажы, просьба—прасіць, грозьба—гразіць, дуб—дубы, хлеб—хлеба, плод—плады, плот—платы, гразь—гразі; молат—малаток, молад—малады і г. д.).

Практыкаваньне 9. Адзін хлеб прыедліў. Засыпце яму пяском! І за шчэпку знойдзеш прычэпку. Старой бабцы хораша і ў шапцы. Адвага або мёд п’е, або кайданы трэ. Бывала горш, але рэдка. Не разгадалі загадкі. Дождж і град, і галялёд. Важыш на рыбку, важ і на юшку. Пойдзе мой сыночак пракладаць дарожкі. Мы йшлі сьцежкаю. Свая сярмяжка нікому ня цяжка. У горадзе гарадзкія парадкі. Ніткі ссукалі ў пяць столак. Сала было ў пядзь таўшчыні. Прысядзьце каля нас! Калёсы паставілі пад павець. Вам незнаёма нядоля людзкая. Тут стаялі ваяводзкія палацы. На ўзьмежку расла грушка. Вось ўлез у цёмны лес! Аддай сваю здольнасьць грамадзкай справе! Ветрык ледзь-ледзь набяжыць. Страву пасалілі трыма драбкамі солі. На слупку сядзела птушка. Вецер хмары шыбка гоніць. На лузе расьлі маладыя дубкі. Град пабіў жыта. У каваля цяжкі молат. У холад кожны молад. Бацька на калодцы лапаць выплятае. Сядзем радком, пагаворым ладком. Сам сабе