ЗАДАЧКА 10-ая. Сьпісаць і паставіць літары дз—ц, дж—ч.
Мядзьве+ь любіць мёд. Вам незнаёма нядоля лю+кая. Люблю я гла+ь нябёс. У Слуцку ўсё палю+ку. Пачалася мала+ьба. Ветрык ле+ь-ле+ь набяжыць. Бу+ька набудзецца, а хвалько нахваліцца. Бу+ь перш выслухачым, а потым павядачым. Адкуль хмары, адтуль і дож+. Аднае печанае рэ+ькі хіба ня ем. Адну дзірку ла+ь, а другая туды-ж гля+ь. У горадзе гара+кія парадкі. Лебе+ь — рэдкая птушка. У гародзе вырас хвош+. Калёсы паставілі пад паве+ь. Ме+ь капаюць у гарах. Наш дзя+ька робіць колы. Ён не грама+кі чалавек. Аддай сваю здольнасьць грама+кай справе. Сяк-так, накасяк, абы не палю+ку. Увосень капаюць рэ+ьку. Ідзе наш дзя+ька, і па бруку адзін за дзеся+ь робіць груку. Прыся+ьце каля нас! Ся+ьма на калодзе, пагаворым а прыгодзе. Прыгле+ься, які ён вялікі вырас. Ся+ь і сядзі! Думкі за гарамі, а сьмер+ь за плячамі. Салома пачала тле+ь. Мала+ьбіты змалацілі два пасады жыта. На капусту куплена новая ка+ь. Ніткі ссукалі ў пя+ь столак. Дзень ледзь-ледзь займаўся.
Гукі д, т, дз, дж.
Правіла 9. 1) У беларускай мове няма мяккіх зычных д і т, бо яны зьмяніліся на мяккія дз і ц: сад—садзіць, сьвет—сьвеціць; дзень, ціха, піць, даць, дзеці, дзядзька.
2) Для азначэньня гукаў дз і дж пішацца па дзьве літары, але трэба памятаць, што вымаўляюцца яны не паасобку, а зараз: дзень, сяджу, гляджу.
Практыкаваньне 10. Сьвет вялік, а ў сьвеце людзі. Сьвеціць, да ня грэе. Хто пытае, той ня блудзіць. Хата ходарам ходзіць. Калі страва дагодзіць, то й самавар не зашкодзіць. Лес гамоніць, як на сходзе дзе народ. Сем дзён маладзён. Слова — вецер, а пісьмо — грунт. Паставілі дзеці сіло. Па балоце пахаджае бусел. Гасьцінец абсаджан бярэзьнікам. Вецер