У вагародчыку расьлі кветкі. У Смаленску перахаваліся старасьвецкія сьцены. Тут стаялі ваяводзкія палацы. У Слуцку ўсё палюдзку. Расхадзіўся, як брацкі звон. Па беленькай жэрдачцы чырвоны пеўнік едзе (запаленая лучына). У ваднэй дзежачцы два цесьцечкі (яйцо). Слуцкія паясы вельмі харошыя. І ў анучцы грошы вядуцца. Шкадлівай кошцы хвост уцінаюць. Кошцы — шуткі, а мышцы — сьлёзы. Птушка сядзела ў клетцы. Тканіна была швэдзкага вырабу. Плытнікі загналі плыты ў Прусчыну. Ногі ў рэчцы, галава ў клетцы. Шануйце старасьветчыну! Сонца пякло неміласэрна. Яму шаснаццаць год. Два мядзьведзі ў аднэй бярлозе ня месьцяцца. Боская ласка ня дасьць нам хлеба й мяска. Сьціскаецца сэрца ад жалю.
Практыкаваньне 22. Сьпісаць і заўважыць правапіс надрукованых курсывам слоў.
Матцы сорак год, а дачцы дзесяць. У Слуцку ўсё палюдзку. Парэчкі растуць пры рэчцы. Пераплётчык апраўляе кнігі. Не па рэпачцы націнка, не па дзевачцы дзяцінка. У гародчыку расьлі кветкі. У сарочцы радзіўся. У Смаленску перахаваліся старасівецкія гарадзкія сьцены. Тут стаялі ваяводзкія палацы. На лад пэрсідзкі ткуць яны. Навагрудзкі й Ашмянскі паветы — сумежныя паміж собою. Полацкія князі — беларускія. Даўней на Беларусі былі царкоўныя брацтвы. Расхадзіўся, як брацкі звон. Па беленькай жэрдачцы чырвоны пеўнік едзе (запаленая лучына). У бочцы была нячыстая вада, а ў кудушцы — чыстая. У аднэй дзежачцы два цесьцечкі. Гэтай загадцы няма разгадкі. Слуцкія паясы вельмі харошыя. Бяда па бядзе, як па нітачцы, ідзе. І ў анучцы грошы вядуцца. Шкадлівай кошцы хвост уцінаюць.Кошцы далі малака ў чаропачцы. Кошцы — шуткі, а мышцы — свлёзы. Лёд на рэчцы затрашчаў. Птушка сядзела ў клетцы. Тканіна была швэдзкага вырабу. Плытнікі загналі плыты ў Прусчыну. Ногі ў рэчцы, галава ў клетцы (каноплі).