радны, бясьпечна, усхадзіць, раскачаць, але — згінуць, зрабіць, бяздомны, узгадаваць, раздаць, разьбіць).
Але калі з, без (бяз), цераз пішуцца асобна, то ніколі з на с не зьмяняюць (з хаты, без таго, бяз хлеба, цераз ток).
Практыкаваньне 26. Ад пачыну залежыць дзела. Адважны не баіцца няўдачы. Абсьліненая ваўком авечка ў лес бяжыць. Ад сьмерці няма зельля. Абсохла зямля. Ад ліха ціха, але й дабра ня чуваць. Жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Расчынеце сені й хату! Усхадзілася шура-бура. Часам з квасам, а парою з вадою. Вышлі жнеі з сярпамі на ніву. Які гэта старац з хлопцам ідзе? З песьні слова ня выкінеш. Хітра, мудра, з невялікім коштам. З поўначы цёмнае нудная восень прышла. Адзін жук пражыў без яды тры годы. Жалем сьціскаюцца грудзі. Цесна зьбіліся нашы хаты. Дзьверы расчынены насьцеж. Жыта зжата. Век зжыць, ня мех сшыць. Мой мілы пакою, добра мне з табою! З чужога каня і ў балоце злазяць. Цераз поле чалавек ідзе. Лепей з добрым згубіць, як з благім знайсьці. Пакуль сыты ссохне, дык худы здохне. Куды конь з капытом, туды й рак з клешняй. Грошы круглы, адтаго й коткі. Ластачкі падпускае. Ня ведаеш, ад чаго палепшае. Ад ціха ўсё ліха. Начлегу з сабою ня носяць. Сьмех з панскіх ботаў: адзін згарэў, а другі сабака зьеў. Сказаў казку з прыказкаю. Работа не бясчэсьціць чалавека. Астаткі з хаткі. Ні сшыць з ім, ні спароць. У яго і ўзімку лёду не дастанеш. Перад сьмерцю ўсе роўны.
Правіла 24 (паўторнае). Такія словы, як — над, перад, прад, ад, без, цераз, з, у, да, на, за, аб і на іх падобныя, называюцца прыназоўнінамі, калі пішуцца асобна (без мяне, пры табе), а калі пішуцца зьлітна, то называюцца прыстаўкамі (безбаязна, прыпынак, напісаць, зайсьці).
Прыназоўнікі пішуцца асобна ад тых слоў, што азначаюць назовы прадметаў, прымет і лікаў, калі пасьля іх можна паставіць пытаньне (наскочыла — на што? — на камень, увашлі ў хату).