камень вада не бяжыць. Адкуль грэх, адтуль і спасеньне. Адвага гарады бярэ. Ад ліха ціха, але й дабра ня чуваць. Адкуль хмары, адтуль і дождж. Ад пачыну залежыць дзела. Перад невадам рыбы ня ловяць. Адважны не баіцца няўдачы. Ад сварак не баліць карак. Ад роднага таткі прыемны й латкі. Над хатай лётаў каршун. Сноп ад снапа на дзьве стапы. Абсьліненая воўкам авечка ў лес бяжыць. Не аб тым гутарка. Адказ, як шыла. Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі (гавораць пра стараннага, але няздольнага). Ад сьмерці няма зельля. Абсохла зямля.
Правіла 26 (паўторнае). Прыназоўнікі — з, без (бяз), уз, раз, — калі пішуцца разам, то перад глухімі зычнымі (к, п, т, ц, ч, х, с, ш) зьмяняюць З на С, а перад звонкімі астаецца З (схадзіць, усхадзіць, раскідаць, расказаць, бясьпечны, беспаможны, але — згінуць, бездагадны, бяздомны, узгадаваць, раздаць, разьбіць).
Але калі з, без (бяз), цераз пішуцца асобна, то ніколі З на С не зьмяняецца (з хаты, без парады, бяз хлеба, цераз ток).
ЗАДАЧКА 22-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, З або С.
Зоркі ра+сыпаліся па небе. Ра+чынеце сені й хату! У+хапіўся, як апараны. Дуб шырока ра+пусьціў сваё гальлё. Сад ра+пусьціўся. Яйцо ра+душылася. Ра+ьмяні мне грошы! Ра+капайце гэтую яму! Ра+важыў, як ра+мазаў. Ра+хадзіўся, як Марка ў пекле. У+хадзілася шура-бура. Уступі дурню — спасеньне заслужыш. Дзьверы ра+чынены насьцеж. Яны жывуць бя+ьпечна. Бе+парадная справа. +крывіўся, як серада на пятніцу. +ьпераду грэе, а +заду вецер вее (загадка пра каваля). Ра+ьліўное мора. Жалем +ьціскаюцца грудзі. Цесна +ьбіліся нашыя вёскі. З неба +валілася зорка. Нашая хата стаіць на ў+горку. Жыта +жата. У+горкі абсохлі. Бе+надзейная справа.