3) Усе іншыя йменьнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне звычайна маюць канчатак у—ю (няма чаго? — туману, свету, дажджу, сну, шроту, грому, розуму, смутку, люду, народу, роду, бору, лесу, сьнегу, попелу, плачу, прымусу, агню, жалю, ценю (мой цень), болю, алею, ячменю, гаю, раю). Бач. прав. 35.
Практыкаваньне 32. За туманам сьвету ня відно. У чужое проса ня сунь носа. У пужлівага купца ні грошай, ні тавару. На гэта ня было ўгавору. Маленькі сабачка да веку шчаня. Нідзе агню ня відно. Жаўцеюць палоскі позьняга аўсу ці ячменю. Бегала ліска каля лесу блізка. Без правадыра войска гіне. За вачыма сьвету ня бачыць. Няма дыму без агню. Вада затапіла многа берагу. На беразе стаяла многа народу. Далёка ад нашага краю ёсьць вялікія азёры, або моры. Ад чужога шалу ў галаве круціцца. У чужую галаву розуму не накладзеш. Шукай ветру ў полі. Каяньне ёсьць, да павароту няма. Голы разбою не баіцца. У страха вочы вялікія. Ня мела баба клопату, дык купіла парася. Без абручыка, бяз дна — нідзе дзірачкі няма (яйцо). Пасярод лесу дзежка кісьне (яблык). Не разьбіўшы гаршочка, ня будзеш есьці кашкі (арэх). Тань, да тавару ня гань. З чужога коніка і ў гразі злазяць. Нават свойскія качкі й гусі пачуваюць час выраю. Усе птушкі слухаюць свайго правадыра. Каля шляху, у чыстым полі, магіла стаіць. Недалёка ад берагу было падводнае каменьне. Баючыся трэску, і ў лес ня трэба хадзіць. Што дня варкатня.
Правіла 32. 1) Усе йменьнікі адзіноч. ліку з цьвёрдым зычным перад канчаткам (з цьвёрдай асновай) у месным склоне канчаюцца на е (на дубе, на беразе, на парозе, у хаце, у вакне, на кнізе, на рабоце, як — на стале, на вадзе і г. д).
2) Іменьнікі з мяккім зычным перад канчаткам (з мяккай асновай) у месным склоне адзіночнага ліку канчаюцца на і (на кані, на камені, на полі, пры жыцьці, на гальлі, на зямлі, у кузьні).