на яў: локцяў, прыяцеляў, гоняў, здарэньняў і г. далей; 2) формы давальнага, прыладнага й меснага склону множн. ліку ўсіх трох радоў на ам, амі, ах: вучням, локцям, землям, здарэньням; вучнямі, прыяцелямі, землямі, здарэньнямі; вучнях, прыяцелях, землях, здарэньнях, на локцях і г. далей.
Толькі ў прыладным склоне адзіночнага ліку йменьнікі мужчын. й ніякага роду з мяккаю асноваю бяз націску на канчатку маюць канчатак ем (кім? чым? — локцем, аленем, гаем, раем, полем, пытаньнем, здарэньнем).
У жаночым родзе ў такіх разох канчатак будзе яю—яй: лазьняй, або лазьняю, кузьняй, гаспадыняй і т. далей.
Практыкаваньне 35. Цярпеньнем і працай горы пераносяць. Вучэньне паможа змагацца з нядоляй, з няволяй. Белым інеем пакрыты на гасьцінцы беразьняк. Уюцца думкі смутным роем. Крыўдзіцеляў зможаш, як цёмен ня будзеш. За баляваньнем ходзіць галадаваньне. За гаем пачыналася роўнае поле. За хвалямі хвалі бягуць. Песьняй душу весялі. Пасьпех — людзям на сьмех. Грады зарасьлі зельлем. Бачаньнем жорава ня зловіш. Некім жалем веяла ад старэнькае хаты. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэньням. Конь прывязан повадам, а госьць полуднем. З надзеяй сеем жыта мы ў восень; з надзеяй сустрачаем выраі вясной. Ой пад гаем зеляненькім здаўся мне сон дзівенькі! На ўсходзе неба грала полымем пажару. Блескам-дрыгаценьнем зорка замігала. Як я полем іду, колас гнецца ка мне. Жалем сьціскаюцца грудзі. Любая думачка зданьнем шчасьлівым, сонейкам ясным стаіць. Дурань з дурнем схадзіліся ды адзін на другога дзівіліся. Кучка топаляў стаіць. Многа страшных здарэньняў успомнілі хлопцы. Вецер стогне над ім уздыханьнем глухім.
Правіла 35. 1) Іменьнікі мужч. роду адзіночнага ліку ў родным склоне маюць канчатак У (ю) ў тых разох, калі йменьнік абазначае прадмет бязформены або ўяўны (няма тутуну, туману; з вялікага клопату, гневу); частка такіх прадметаў звычайна называецца імем цэлага прадмета, чаго