Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

патліва шчабечуць каля гнязьдзечак, як нянькі каля калысак. Не апалі яшчэ раньнія росы. Зоры, як матылёчкі, трапяталі й дрыжэлі ў небе. Па дарозе пападаліся ўсялякія грыбы. Чорныя баравікі так і стаялі ў ваччу. Раньнія жаваранкі затрапяталі ў небе крыльцамі. Вясёлыя ды шчасьлівыя йшлі хлопцы дадому. Старыя дубы стаялі спакойна й важна. Глуха шумелі маладыя расьліны. На грудку расьлі прыгожыя чырвоныя красачкі. Нашыя Палескія балоты займаюць сотні квадратных вёрст.

Правіла 41. 1) Прыметнікі мужчынскага й ніякага роду адзіночн. ліку ў прыладным і месным склоне маюць канчаткі ымім (новым сталом, новым акном; на новым стале, на новым акне; сінім аксамітам, на сінім аксаміце; сінім небам, на сінім небе).

2) Прыметнікі жаночага роду адзіночнага ліку ў родным склоне канчаюцца на аеай, (пад націскам — оеой) і яеяй (добрае або добрай сястры; старое або старой жанчыны; сіняе або сіняй паперы).

3) Прыметнікі жаночага роду адзіночнага ліку ў вінавальным склоне канчаюцца на уююю (бачу: вялікую кнігу, раньнюю зорку).

Практыкаваньне 44. Пустыя адзінокія могілкі прытуліліся на пясчаным узгорку. На шырокім і доўгім панадворку было весела й крыкліва. Люблю я летнюю месячную ноч. У летнюю ноч вячэрняя зара з ранічнай сходзіцца. Многа работы залатому сонейку ў раньнюю вясну. Ляцелі гусі з Беленькае Русі, селі яны, палі на ціхім Дунаі. Па вуліцы пацяклі равочкі каламутнае вады. Цякла крынічка халоднае чыстае вады. Не шчабячы, салавейка, у зялёным гаі, калі родная сямейка сірацее ў краі! Па ласым кусе я й вады нап’юся. Плачуць думкі па вясьне, хочуць лепшай долі. Родную песьню ціха сьпявае сын Беларусі — мужык. Волю далёкую мне ўспамінаюць дні маладыя вясны. У ліпавым кусьце мяцеліца мяце (сіта). Сядзіць пані на мурку ў чырвоным каптурку — хто йдзе, той паклоніцца (суніца). Кукавала зязюлёчка ў зялёным гаі. Кажаны цьвіркаюць тоненькім піскам. У далёкім