ЗАДАЧКА 28-ая. Сьпісаць і цыфры ў сказах напісаць словамі.
Год мае 365 дзён, або 12 месяцаў ці 52 тыдні. Самы большы месяц мае 31 дзень, а самы меншы — 28. У тыдні 7 дзён, а ў гадзіне 60 мінут. На маладой яблыні ня было ніводнага яблычка, а з старой атрэсьлі 456 штук. У нашай вёсцы толькі 17 двароў, а ў суседнім сяле налічаюць 87. Слонь можа насіць на сабе 50, 60 і нават 100 пудоў цяжару. 4-ая часьць зямной галы занята сушаю. Амэрыку людзі старога сьвету пазналі толькі за 400 год да нашага часу. Гор у 2 й З вярсты ёсьць шмат, але сустракаюцца горы і ў 7, у 8, нават 9 вёрст увышкі. Месяц у 50 раз меншы за зямлю. Месяц ходзіць навокала зямлі, і гэтую падарож робіць у 27 дзён і 19 гадзін. Кіт мае да 10 сажняў даўжыні і да 4.000 пудоў вагі. ¾ паверхні ўсяе зямное галы абліта вадою. Ёсьць у моры месцы ў 13 вёрст глыбіні.
ЗАДАЧКА 29-ая. Сьпісаць і дапісаць канчаткі.
Адкіну бервяно, адкіну друг+, выведу жыв+ (конь і аглоблі). У вадн+ мацеры пяць сыноў (пальцы ў чалавека). Хто ходзіць рана на чатыр+х нагах, у полудзень на дзьв+х, а ўвечар — на трох? (дзіця, сталы чалавек і стары). Адн+ поясам тысач+ падпіразана (сноп). У адн+ дзежачц+ два цесьцечкі (яйцо). На адн+ палазку зіму й лета езьдзіць. Дзьв+ сьмярцей ня бывае, а раз чалавек умірае. Дз+сятая вада на кісял+. З аднаго вала дзьв+ скур не дзяруць. Або+ лукі, або+ тугі. Два мядзьведзі ў адн+ бярлозе ня месьцяцца. Адзін няхай будзе з гарачай вадою, а друг+ — з халоднай. Адзін з сошкай, а с+мёра з ложкай. Адн+ махам с+мсот забіяхам.
§ 15. Правапіс займеньнікаў.
Правіла 45. 1) Назоўны склон займеньнікаў адзіночнага й множнага ліку мае тыя самыя кан-