Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАДАЧКА 37-ая. Сьпісаць і паставіць цц або ц.

Чуткай душою толькі паслухай — здас+а там гэтакі голас чуваць: „Гэй, ня дзівуйся, мой дружа нядбалы, што я сягоньня так злосна шумлю!“ (Я. Куп.). У весну лес адзене+а, а ў восень ня весьць дзе падзене+а. У мор намру+а, а ў вайну налгу+а. У горы нагаруе+а, а ў дабры накрасуе+а. Конь і на чатырох нагах спатыкае+а. Лістам сьцеле+а. На беднага Макара шышкі валя+а. Адны вочы й плачуць, і сьмяю+а. Ад чужога шалу ў галаве круці+а. Пытае+а люты — ці добра абуты? Рассыпае+а драбней маку. Роўны з роўнага цешы+а. Хто ня ўмее, той заўсёды мыляе+а. Што ў лесе родзі+а, тое ў дварэ згодзі+а. Як гукнеш, так і адгукне+а. У голад і нішчымнае смачна ес+а. Ціха на землю спушчае+а ноч. Чуць-чуць дрогне, праліе+а чырвань на усходзе: гэта неба ўсьміхне+а людзям і прыродзе. (Я. Кол.). Вецер злосна ў хату рве+а, у полі стогнам аддае+а.


§ 17. Правапіс прыслоўяў.

Правіла 39. Большасьць прыслоўяў — гэта акасьцянелыя формы зьменных часьцін мовы. Яны служаць у сказе акалічнасьцямі і звычайна пішуцца зьлітна з рознымі дапаможнымі словамі, напр.: зранку, змалку, зьнячэйку, знадворку, здалёк, патроху, патрошкі, памалу, паціху, пабеларуску, палатыні, пазаўчора, пазалетась, удаўжкі, ушыркі, паасобку, неўзабаве, спадыспаду, надарэмна, наўцёкі, аможа, нікуды, некалісь, няма, зраньня, аберуч, ніколі, некалі, нідзе і т. далей.

Але часам трудна адрозьніць прыслоўя ад назоўніка (акалічнасьці ад дапаўненьня), і калі яно стаіць з прыназоўнікам, то мы ня пэўны, як іх пісаць — зьлітна ці асобна.

Гэта бывае ў тых разох, калі слова можа быць і дапаўненьнем, і акалічнасьцю, напр.: перапалохацца на сьмерць — убраньне на сьмерць, вучыць