Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

(з пераду) грэе, а ззаду (з заду) вецер вее. Шатавіла-матавіла панямецку гаварыла, патурэцку заварочвала; сьпераду шыльца-вільца, спадыспаду (з падыспаду) палатно, а зьверху (з верху) аксаміт (ластаўка). Так-сяк, накасяк (на касяк), абы не палюдзку. Свой свайму паняволі брат. Па няволі ня плачуць. Аднаму годзі (годзе) а другому глодзі (глодзе). На яду мастак, а на работу сяк-так. Па верх дзярэўю ходзіць. Поўна, роўна, к верху дном. Галоднаму воўку і заветра по-нутру. Затым (за тым) сьляпы плача, што сьцежкі ня бача. За тым домам расьце дуб. Пад’еў ды на-бак. І адсюль баляча, і адтуль гарача. Змоладу прарэшына, а пад старасьць дзірка. Любага гасьця ўлетку частуюць мядком, а ў восень (увосень) — малачком. Датуль збан воду носіць, покі вушка цэла. Здалёка бачыць тваё вока. Знасілу ніхто ня служыць. У яго і ўзімку лёду не дастанеш. У ніз (уніз) пашоў. Ня войтава дачка, а да рэчы (дарэчы) гаворыць. Упоперак стала. Калісьці было, да быльлём зарасло. Ні калі то было, ні калі то будзе. Наўрад, каб хлеба стала да каляд. Пакуль на гумне цэп, патуль на стале хлеб. Ой, відаць, на навальніцу зранку прыпякае! Сваю будову мурашкі пачынаюць з нізу. Хто з вас ня бачыў круглых кучак, падобных да горкі зямлі, насыпанай наўмысьля? Гэта — мурашнік. Мурашкі працуюць у дзень бесьперастанку.


§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў.

Правіла 40. 1) Злучнікі пішуцца зьлітна, напр.: абы, або, ажно, ато, навет—нават, аднож, нібыта, нібы, альбо, каб, бытта (быць то), быццам, нашто, зашто, затым, затое, штоб, прынамсі, чымсі (апошнія два з неазначальнаю часткаю „сі“, у займеньніка будзе „ся“: чымся).

Складаныя злучнікі трэба адрозьніваць ад займеньнікаў з прыназоўнікамі або дапаможнікамі, бо займеньнікі пішуцца асобна, напр.: у сказах — „Затым казак гладак, што пад’еў ды на-бак“, „Кося, кося, штоб толькі злавіць удалося“ — словы „затым“, „штоб“ злучнікі і напісаны зьлітна. Але