калі скажам: „За тым домам быў вялікі сад“, „Што-б ты даў за гэта?“, то тут, „за тым“, , „што-б“ будуць займеньнікі — першы з прыназоўнікам, „за“, а другі з дапаможнікам, „б“ (бы), дзеля гэтага яны напісаны асобна, толькі, „што-б“ — з злучком, бо:
2) дапаможнікі б—бы, ж—жа, то пішуцца з папярэднім словам з злучком, напр.: добра было-б, каму-б гэта даць; рад-бы, пашоў-бы; а мой-жа ты, суседзька! Ды куды-ж ты, дуб зялёны, пахінаешся? Ці-то птушка кінула зярнё, ці-то ветрам занясло яго? Што-то будзе, што-то будзе? і т. далей.
Калі-ж гэтыя дапаможнікі сходзяцца разам, то яны паміж сабою злучком ня зьвязваюцца, напр.: куды-ж бы мне пайсьці? вот быў-бы ж рад! то-то б была радасьць!
- Увага. Дапаможнікі „б“, „ж“ стаяць пасьля галосных, а „бы“, „жа“ — пасьля зычных, напр.: які-б, чаму-ж, ён-бы пашоў, дай-жа мне! і т. далей.
- 3) Дапаможнік „няўжо“ сустракаецца ў форме „няўжо-ж“ і „нёж“, напр.: Пойдзеш ты туды? — Няўжо-ж не (=Нёж не!).
Практыкаваньне 53. Сьпісаць і заўважыць правапіс набраных курсывам слоў.
Ня зыч ліха другому, каб не давялося самому. Ці-то птушка тая кінула зярнё, ці-то заняслося бураю яно? Сам ня ведаю, чым мілы, чым вы сэрцу любы, выхаванцы веку, сілы, маладыя дубы! Чымся мілым, чымся родным ад вас павявае, аж мне сэрца ў сьпеў лагодны ціха ахінае (Я. Кол.). Які-б то быў крук, каб выпусьціў з рук. Чымсі з благім квасам, дык лепей з вадою, абы не з бядою. Хоць з вадою, абы не з бядою. За што купіў, за тое й прадаў. І паху яго штоб ня было тут. Каб-жа то была праўда! Каб воля, знашоў-бы сабе поле. Калі-ж бы я што калі каму якое, а то я ніколі нікому нічога, — дык за што-ж мне тое? Каму за шутку прымаюць, а другому за тое-ж шкуру зьдзіраюць. Касіць-бы касіў, калі-б хто косу насіў. Лепей лычны мір, чымсі раменная справа. Ня тут-то было. Нібыта была жывая вада. Рад-бы даць шага на малебен, да самому патрэбен. Сьвініна-псіна, дрозд-саланіна, да калі-б