І.
§ 21. Кароткі паўторны пытальнік.
1) У якіх разох пішацца вялікая літара?
2) Калі пішацца мяккі знак? Калі ўжываецца апостроф? Што азначае ь у канцы слова і ў сярэдзіне паміж зычнымі? Што азначае ь і апостроф у сярэдзіне слова перад галоснымі?
3) Пасьля якіх літар пішацца ў і й? У якіх разох пішацца ў? Ці заўсёды скарачаецца у пасьля галосных? Якая розьніца ў правапісе гукаў у і і?
4) Назавеце некалькі слоў з прыдыханьнем? Калі прыдыханьне зьяўляецца ды пішацца абавязкова? Якія гукі найчасьцей бываюць прыдыханьнем — зычныя? галосныя?
5) Што вы ведаеце аб складох ро, ло, ле?
6) Што вы ведаеце аб гуках ф, г? У якіх словах ф зьмянілася на х, п, хв? У якіх гук ф застаецца? У якіх беларускіх словах чуецца гук г? (Найчасьцей у тых беларускіх словах, што маюць злучэньне зг).
7) Як называюцца гукі р, л, м, н? Што вы ведаеце аб іх правапісе?
8) Якія гукі бываюць у словах нявыразнымі? Што трэба зрабіць, каб нявыразны зычны гук чуваць быў ясна? Як трэба зьмяніць слова, каб выявіць нявыразны зычны гук?
9) Калі пасьля літар з, с, ц, дз пішацца мяккі знак? У якіх разох пасьля гэтых літар ня пішацца мяккі знак?
10) Як называюцца гукі ж, ш, ч, р (дж)? Чаму яны так называюцца? Якія галосныя літары пішуцца пасьля зацьвярдзелых?
11) Што вы ведаеце аб гуках д і т? На якія гукі яны зьмяніліся? Якія гукі азначаюцца дзьвюма літарамі? Скажэце некалькі слоў з гукамі дз і дж?
12) Калі гукі о (ё), э (е) чуваць ясна? Калі пішуцца літары о, э, ё? Калі націск зыходзіць з о, э, ё, то што чуваць на месцы іх і якія літары пішуцца?
13) Якая літара пішацца ў першым складзе перад націскам — я ці е? Калі ў другім складзе перад націскам пішацца я, а калі — е? Якая літара пішацца ў трэцім і далейшых складох перад націскам — е ці я? Скажэце некалькі слоў, якія не падлягаюць гэтаму правілу? Чаму яны не падлягаюць гэтаму правілу?
14) Што ведаеце аб правапісе слоў — не, без, цераз, перад? Як пішуцца словы дзеля, каля, для? Чаму словы цераз, перад, пера пішуцца нязьменна з літарай е? Чаму ў гэтых словах пасьля р заўсёды будзе а, а ня о ці э, напрыклад?