Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

Жыта на полі зжата і зьвезена; авёс і ячмень — сабраны, толькі дзе-ні-дзе жаўцее палоска позьняга аўсу ці ячменю, ды пачарнелыя лапінкі грэчкі чакаюць сярпа. Картаплянік на картоплі павяў і апусьціў сухое лісьце, адны цыбуры тырчаць, як палкі. Глуха і нудна стала на полі. Ужо ня чуваць спакойнай гаворкі ціхага ветру з палоскамі збожжа, толькі іржышча гаворыць, што тут красаваліся пасевы. Ужо не трапечуцца ў небе жаваранкі з мілымі песьнямі. Прайшла вясёлая пара лета! Усё адцьвіло, адкрасавала.

Ціха і глуха стала ў лесе. Птушкі перасталі сьпяваць. Лісьце на дрэвах пасохла ды патроху асыпаецца на дол.

Сонца ня грэе так цёпла, як бывала ўлетку. Яно ўсё ніжэй і ніжэй ходзіць па небе. Неба часьцей і часьцей засьцілаецца хмарамі. Туманы закрываюць ад вачэй белы сьвет. Дробны дожджык імжыць, як праз сіта. Нудна і няпрытульна выглядае ўсё ўвосень!


19. Мяцеліца.

Сівыя хмары неспакойна забегалі па небе, як вагар па вадзе. Узьняўся вецер. Густа і працяжна зашумеў стары лес. А хмары бягуць, сьцелюцца ніжэй, гладчэй, раўней ды аблягаюць усё неба. Пасыпаўся сьнег мільёнамі камячкоў дробнага мяккага пуху. Закружыліся яны халодным пылам. А вецер крапчэе, узьдзірае сьнег зьнізу ў полі, падымае яго ўгору ды круціць слупамі, і белы віхар сьнежнага пылу далёка прамчыцца па полі. Сьвішча вецер і ўсё, што ні сустрэне, абсыпае халодным сьнегам. Неба мяшаецца з зямлёю. Усюды, куды ні глянь, бель і бель, і ня можа вока акінуць гэту белую сьцяну. А як заліваецца вецер у полі! Сьвішча ён у платох, узьдзірае стрэхі на хатах, налятае на голыя адзінокія дрэвы, ірве кожную іх галінку, кожны сучок, і дрыжыць усім сваім целам беднае дрэва.

Што за песьні сьпяваеш ты, вецер? Многа нуды і жалю ў тваіх немых песьнях! Аддаюцца яны ў сэрцы дзікім разгулам нястрыманае злосьці, нудным стогнам