точку ды плакалі. Недалёка, пад гарою, было балота. Праляцела борзда лета, наша сьвемлая пара).
2) Прыдатак-іменьнік, на які хочуць зьвярнуць асаблівую ўвагу, выдзяляецца працяжнікам (Сьпераду ляцяць самыя разумныя і дужыя птушкі — правадыры. Я ня вельмі люблю гэта дзерава — асіну).
3) Калі прыдатак-іменьнік і тое слова, да якога ён адносіцца, складаюць назоў аднаго прадмету, то паміж імі ставіцца злучок. (Апранула зямля-матка кажушок зялёны. Стаіць груша-сіраціна на мяжы ў полі. Зара-зараніца, хвоя-веліч, узьвей-вецер, вецер-дуронік, сын-сірата). (Бач. прав. 50, 5).
Але калі прыдатак-іменьнік мае пры сабе адно ці некалькі паясьняльных слоў, то выдзяляецца працяжнікамі або коскамі (Хлебароб — мужык вясковы — вось па межах ходзіць. Крыж хваёвы — знак пакуты — тут і там чарнее. Ваўчанят водзіць аблетак — гадавалы воўк. У Пятруся быў сябра — сын суседа, яго равесьнік Антось).
4) Калі прыдатак-іменьнік — уласнае імя або стаіць пры ўласным імі, то не выдзяляецца ніякім знакам: Аддалі замуж яго дарагую сястру Касю.
5) Калі прыдатак азначае пералічэньне, то перад ім ставіцца двукроп’е. (Па дарозе пападаліся ўсялякія грыбы: казьлякі, асавікі, зялёнкі, лісіцы і іншыя).
6) Калі прыдатак злучаецца з азначальным словам такімі словамі, як або, ці, нават, ажно, асабліва, гэта значыць (г. зн.) і іншымі, то перад гэтымі словамі ставіцца коска: Па моры ходзяць караблі, або вялікія параходы. Просіць шчыра грамацея, ажно шапку скінуў.
7) Калі прыдатак азначае якую-небудзь асаблівую назву — назву кнігі, газэты, твору, мясцовасьці, параходу ці чаго падобнага, то яго бяруць у двукосьсе. (Мы чыталі часопісь „Полымя“. Па Нёмне ходзіць параход „Беларускі Селянін“).
- Увага. Калі ў сказе няма таго слова, да якога адносіцца прыдатак, выражаны асабліваю назваю, то ён ставіцца ў форме дапаўненьня. (Мы чыталі „Новую Зямлю“). У праціўным разе ён ставіцца ў назоўным склоне. (Мы чыталі поэму „Новая Зямля“).
Практыкаваньне 2. Сьпісаць і прыдаткі падчыркнуць.
Грышка, хлопчык невялічкі, вышаў з дому ў поле. Янка, брат майго таварыша, надта любіць паляваньне. Вісьне скарга уздоўж Нёмна, Беларусі сына. Устаў