вугламі выць і плакаць і стагнаць. Кляновае і дубовае лісьцё гаспадыні зьбіраюць ды пякуць на ім хлеб. Засыпаюць назіму і п’яўкі смаўжы чарвякі жукі і мухі. Застаюцца зімаваць з намі толькі галкі вароны сарокі цецярукі дзятлы ды яшчэ некаторыя птушкі. Каровы козы зайцы і ўся іншая траваедная жывёла есьць бадай што заўсёды а лісы ваўкі левы тыгры і іншыя мясаедныя зьвяры ядуць рэдка і доўга могуць цярпець голад. Яшчэ даўжэй без яды жывуць рыбы і розныя казулькі. Жывёлы даюць чалавеку мяса малако шкуры воўну тлустасьць і шэрсьць. Птушкі нясуць чалавеку яйкі і даюць пер’е і пух. Чалавек арэ поле сее збожжа садзіць капусту моркаў буракі і іншае. З дрэва чалавек будуе хаты робіць віціны і патрэбнае судзьдзё. Карова конь сабака воўк мядзьведзь не пазнаюць нічога калі не панюхаюць. Падыдуць яны да магілы стануць на калені горка плачуць і доўга пазіраюць на той камень пад якім ляжыць іх сын. Потым скажуць нешта адно аднаму зьдзьмухнуць пыл з каменнага прыклада паправяць галінку ў дрэва ды зноў шэпчуць пацеры і ня могуць пакінуць месца гэтага адкуль ім бліжэй да сына свайго да ўспамінкаў аб ім. Глуха трывожна шуміць асака. Сьвішча плача і галосіць завіруха злая. І зямля і лес пануры Новы Год віталі. У полі песьні шум і гоман. Сьпевам дружным ціхім звонам поўніцца ўвесь луг. Шумеў і лес і луг з травою і ўсе расьліны на зямлі. Коска серп крывы працу скончылі. Згінулі сьцюжы марозы мяцеліцы.
ЗАДАЧКА 4-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, коску або двукроп’е.
Болей слухай а меней гавары. У госьцях добра а дома ляпей. Гара з гарою ня сходзяцца а чалавек з чалавекам заўсёды. Думы за гарамі а сьмерць за плячамі. Хоць з вадою абы не з бядою. Лісьце пажоўкла ды патроху асыпаецца на дол. Абы дзень прайшоў ды да нас прышоў. Ідзі да ня баўся. Праз некалькі дзён поле зазелянела ды зноў выглядае сьвежа і прыгожа. Дуб вялік да дуплават.