чайных знакаў, ставіцца яшчэ працяжнік для большай выразнасьці (бач. прыклады З, в).
5) Калі прыводзіцца размова некалькіх асоб і не паясьняецца, да каго належаць словы, то заместа двукосься ставяцца працяжнікі. (— Паіў ты каня? — Паіў. — А чаму-ж морда сухая? — Бо вады не дастаў. — Тадорка! ці ты прадзеш? — Праду. — А дзе-ж тваё верацяно? — Віры яго ведаюць).
- Увага. У друку чужаслоўе найчасьцей пачынаецца кожны раз з новага радка ды выдзяляецца працяжнікамі або такімі значкамі: « ».
Практыкаваньне 15. Сьпісаць і заўважыць знакі прыпынку пры чужаслоўі.
Сеў стары Рыдан на залаты пасад ды кажа сыну: „Прылажы, сынку, вуха да зямлі ды паслухай, ці бяжыць Дняпро“. Прылакыў Сож вуха да зямлі ды кажа: „Бегма бяжыць і не стаміўся яшчэ“. — „Бадай нам, дзеткі, сьлязьмі разьліцца!“ сказаў з жалю стары Рыдан. „Дзякуй, дзякуй!“ сказаў шэры ды пацягся без вячэры. „Ну, Алесь брат!“ за абедам кажа бацька сыну: „годзі бегаць дармаедам, красьці садавіну“. — Дабрыдзень вам, ягамосьці! — Дабрыдзень. Сядайце! — „Ну, матулька, будзь здарова!“ сказала Наста ды вышла з хаты. „Нашто гэта, тата, рассыпаеш зерняткі?“ пыталася малая Анелька ў бацькі, каторы сеяў лён. „Прыгожая табе будзе кашулька!“ сказаў ёй бацька. „Гэй, мой конік, гэй сівенькі!“ носіцца па полі. Праз два тыдні поле пакрылася зялёнай шаўковай травіцай, а малая Анелька падумала: „Каб гэта мне такую харошую зялёную кашульку!“ Паківаў дзед галавою ды кажа: „Сынку! робіш ты ня тое“. „Кінь камень!“ сказаў настаўнік вучню. Вучань кінуў камень. „Ну, а цяпер ты скажы мне“, спытаў настаўнік: „за што ты хацеў забіць птушачку?“ „Гарыць лес!“ з трывогай сказаў лясьнік, вышаўшы на двор і панюхаўшы паветра. „Скажы мне дубе!“ сказала чароціна: „чаму ты ня гнешся ад буры?“ „Я раскажу табе, сынку“, сказаў татулька, „які, страх наганяе леў, як выходзіць уночы шукаць сабе пажывы“. „Вазьмі мяне, Кася, за сынка!“ кажа раз малы Цішка сваёй замужняй сястры. Кася засьмяялася ды пытае: „А ма-