вольнай сягні ў вышыню, з сонцам злучыся, зоркай іскрыся, славай акрыйся — выйдзі спаткаці вясну! (Я. Куп.) Неба, сонца, месяц, зоры, людзі, пушча, ўся зямля — ўсё да сэрца штось гаворыць, ўсюды бачу моц жыцьця (Я. Куп.). На прыгуменьні, поруч з садам, павець з гумном стаяла радам, а пад паветкай ўсе прылады: вазок, калёсы, панарады, старыя сані, восі, колы і вульляў некалькі на пчолы, яшчэ няскончаных; судзінка, стары цабэрак, паўасьмінка, і розны хлам і лом валяўся, ад сонца, дожджыку хаваўся (Я. Кол.). Усё прачнулась прад вачыма беднае кабеты: маладыя дні дзяціны, дзявочыя леты, радасьць жыцьця і нягоды, сваркі, трасяніна — усё, чым жыцьце спатыкае кепскую часіну, усё прыпомнілась старэнькай (Я. Кол.). Галоднаму і пушнінка — малінка. Шчырая праца — мазалёвая. „Што-то будзе, што-то будзе?“ у межах шэпча жыта. Спаленай нівы жаданьне ня збыта — міма хмурынка прайшла. На дварэ — паленьне, трэскі, куча сьметніку ляжыць. Бедна тут жыве народ, а працуе — льлецца пот. Беларускія баяры (з часам яны сталі называцца шляхтаю) стыкаліся з польскімі магнатамі: ім падабаліся прывілеі і правы польскае шляхты. Чорная Русь (цяперашняя Горадзеншчына) у свой час была асобным князёўствам. Гэта толькі гутарка адна — „прыехаў“: проста забралі сюды — і ўсё, бо дома ня было дзе дзецца. Бывала, заміж „благодарю“, скажа Міхась „дзякуй“ ды аж пачырванее ад сораму. Еўка ніколі не хадзіла на сяло, бо дзеці дражнілі яе „рыжая“. Цяпер зямлю і фабрыкі адабралі ад багатыроў ды аддалі іх тым, хто на іх працуе — рабочым і сялянам. Час прыдзе — увесь сьвет засьвяткуе вялікі дзень Першага Мая (М. Кудз.). У дзяцінстве я ня мог вымавіць „р“, а казаў „рл“. Яшчэ некалькі часу — і вёска зусім засыпае. Болей навукі — меней страху. Але не-не, ды смутна стане. Сяк-так прымайстраваўся наш падарожны каля печы (Я. Кол.). „Я табе лялек нараблю і „катка“ запяю“, казала Марылька брату. А жнейкі жнуць, іх твар палае, іх пражыць, сушыць смага тая, якую трудна ім здаволіць, якая толькі „піць! піць!“ моліць (Я. Кол.).
Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/177
Гэта старонка не была вычытаная