Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/195

Гэта старонка не была вычытаная

засьмяялася ды пытае: „А мамы табе шкода ня будзе?“ Бяда хлопчыку: маці шкода! Заплакаў Цішка, але такі паставіў на сваім: забраў свае цацкі, кашулькі, нават і ката Рудзьку хацеў забраць, але малая Марылька не дала, ды пайшоў.

Прышоў да Касі. Селі вячэраць. Зноў яму маркотна стала: захацелася паглядзець, як там, дома. І яны, мусіць, вячэраюць. Вышаў Цішка з хаты, падбег пад акно да сваіх, а ўсе за сталом сядзяць: скраю — бацька, каля яго — матка, а пры мацеры — Марыля, і кот Рудзька на лаўцы сядзіць. А з Марылькаю заўсёды Цішка сядзеў. Раптам яму зрабілася так шкода ўсіх, што ён кінуўся пад акном ды моцна заплакаў. Выбегла маці ды ўнесла яго ў хату. „Чаго ты, чаго ты, дурненькі?“ пыталася маці. „Калі-ж я ўжо ня ваш, а мне там маркотна“, плакаў Цішка, а маці сьмяялася і цалавала Цішку.


14. Наша дзяржава.

Дзяржава, у якой мы жывём, называецца Беларускаю Савецкаю Соцыялістычнаю Рэспублікаю. Называецца наша дзяржава рэспублікай дзеля таго, што ўлада ў ёй належыць да ўсяго народу, а ня так, як у іншых краёх, дзе ўлада знаходзіцца ў руках аднэй асобы — караля ці цара. Аднак, на сьвеце ёсьць многа і такіх рэспублік, дзе ўлада належыць не да ўсяго народу, а толькі кучцы паноў і багатыроў; такія рэспублікі называюцца буржуазнымі. У нашай-жа рэспубліцы ўся ўлада знаходзіцца ў руках працоўнага народу — пролетарыяту, дзеля таго наша рэспубліка і называецца соцыялістычнаю або пролетарскаю рэспублікаю. Наша рэспубліка называецца таксама і Савецкай рэспублікай. Гэта значыць, што ўся ўлада ў ёй знаходзіцца ў руках Саветаў Рабочых і Сялянскіх Дэпутатаў, над якімі няма і ня можа быць ніякай іншай улады.

Самай вышэйшай уладай у нас на Беларусі зьяўляецца Ўсебеларускі Зьезд Саветаў Рабочых і Сялянскіх Дэпутатаў, а яго выканаўчы орган — Цэнтральны