вымаўляецца мякка: соль, конь, сінька, бацька, дзядзька; столь — стол, вугаль — вугал.
1) Літара Ь пішацца тады, калі зычны гук чуваць мякка: гусь, пальцы, камень, кузьня, сенажаць, чытаць.
2) Часам Ь паказвае на пісьме, што мяккі зычны ня трэба зьліваць з наступным галосным: зьем, зьява.
3) Пасьля зычных б, д, п, м, р, ніколі ь ня пішацца; каб ня зьліваць іх з галоснымі, ставяць апостроф над радком паміж літарамі: аб’явіць, пад’есьці, п’яўка, сям’я, пер’е, вераб’ёў.
Пасьля з у такіх разох пішацца ь: зьесьці, зьяўленьне, разьехаліся, разьюшаны.
- Увага: Апостроф ставіцца яшчэ ў тых разох, калі трэба паказаць на пісьме, што слова скарочана: мо’, трэ’, ’шчэ.
4) Таксама ь ня пішацца пасьля н перад шыпячым гукам, напр.: меншы, іншы, кончык, паншчына, віншаваць; але пасьля л у такіх разох ь ставіцца, напр.: большы, пальчык.
5) Ў (нескладовае) ня зьліваецца з наступным галосным, але паміж імі ня ставіцца апостроф: здароўе, безгалоўе, я ўю, ты ўеш, яна ўе, мы ўём вяроўку, салаўіны, мураўіны, мураўёў.
Практыкаваньне 4. Настала халодная восень. Надвор’е пахаладнела. Мядзьведзь любіць мёд. Жаль увагі ня мае. Уся сям’я п’е гарбату. Беларускае пісьмо. У кузьні паляць вугаль. Нудна над вухам зьвініць авадзень. Кожны вугал неласкава глянуў на Алеся. Столь пабелена мелам. Стол накрываюць настольнікам. Каваль куе сталь. Брыдка быць нямыцькам. Матку жаласьць агарнула. Вёска стаяла на ўзгор’і. Горка зьесьці, а жаль пакінуць. У паветры ўецца павуціна. Дзе п’ецца, там і льлецца. Адам уе аборку. Разьюшаны леў вельмі страшны. На сем двор адзін тапор. Голуб сеў на стрэху. Многа народу зьехалася на кірмаш. Добрым людзям на здароўе. Зьзяе на небе яснае сонца. Вераб’і шчабяталі. Здарэньне новага зьяўленьня. Даб’ёмся самі лепшай долі. Госьці ўжо разьехаліся. Вецер разьвеяў пер’е. Адзін хоць зьеж вала — усё адна хвала. Кіньма думкі аб долі гаротнай! Ня трацьце марна часу! Сядзьма на калодзе, пагаворым а прыгодзе. Работа і корміць, і поіць. Чужая болька нікому не баліць. Тань, дз тавару ня гань. Дзяўчаты пайшлі ў тан. Плыты сталі на мель. Мел капаюць у гарах.