ЗАДАЧКА 7-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літары д або т.
У каго ёсьць матка, у таго галоўка гла—ка. Адвага або мё— п’е, або кайданы трэ. Бывала горш, але рэ—ка. Ад роднага таткі прыемны і ла—кі. Аста—кі з хаткі. Насталі новыя пара—кі. Іду па кла—цы. Сало—кі, як мёд. Не разгадалі зага—кі. Сабака трапіў на сьле— зайца. Адклад ня ідзе у ла—. Люблю наро— наш беларускі. Гэта кве—ка не для твайго носу. Гра— пабіў жыта. Гола— мучыць людзей. У каваля цяжкі мола—. У хола— кожны мола—. Улетку люблю цябе, дзе—ку, а зімою зьем хлеб з сьвіньнёю. Каля—кі — гаспадарскія пара—кі. За кароўкамі ўсьле— з торбай цягнецца дзе—. Бацька на кало—цы лапаць выплятае. Папаў, як у нера—: ні ўза—, ні ўпера—. Рыбакі злажылі нева— у ло—ку. Сядзем ра—ком, пагаворым ла—ком. Поўна ка—ка мёду. Гола— — ня цётка. Яга—ка ты харошая! Сам сабе ра—. Ра—-бы ў рай, але грахі ня пускаюць. Каля печы дзе— сядзіць. Дождж і гра—, і галялё—. Які прыхо—, такі і расхо—. Го— на го— ня прыходзіцца. Прышлі каля—кі — бліны да ала—кі. Ла—кі-ладушкі, прыляцелі птушкі.
ЗАДАЧКА 8-ая. Сьпісаць і паставіць літары ж—ш.
Важыш на рыбку, ва— і на ю—ку. Па даро—цы кацілася цяле—ка. Пойдзе мой сыночак пракладаць даро—кі. Мы ішлі сьце—каю. Кую, кую но—ку, паеду ў даро—ку! Ця—кая, жнейка, праца твая! Свая сярмя—ка нікому ня ця—ка. Ты, брат мой, е— хлеб свой. У мяне востры но—. Адзін дасу—, да няду—. Адзін з со—кай, а сямёра з ло—кай. Адзін хоць зье— вала — усё адна хвала. Каб ня е—ка, не адзе—ка, дык была-бы грошай дзе—ка. Праз Беларусь істу—кай льлецца рака Нёман. Птушка зачапілася но—кай за волас сіла. Кры— пахінуўся, як кветка ў буру. Котка злавіла мы—ку. Ці цот, ці лі—ка? На паліцы ляжаць кні—кі. Калі ўзяўся за гу—, не кажы, што ня ду—. Поўны ко— бульбы. На ўзьме—ку расла гру—ка. Гушчу зьеў, а жы—ку пакінуў.