дзіць. Хата ходарам ходзіць. Калі страва дагодзіць, то і самавар не зашкодзіць. Лес гамоніць, як на сходзе дзе народ. Сем дзён маладзён. Слова — вецер, а пісьмо — грунт. Паставілі дзеці сіло. Па балоце пахаджае бусел. Гасьцінец абсаджан бярэзьнікам. Вецер дажджлівы панура шуміць. Дажджавая вада ня мае смаку. Сьмешна, да не пацешна. Сухая ложка рот дзярэ. Баржджэй, але не сьпяшайся дужа. Будзе пара, вырасьце трава. Маці ніткі села віць. Хоць вох, да ўдвох. Цяжка жыць у паняверцы. Летась пасаджона, сёлета ўзрашчона. Роўны з роўнага цешыцца. Я вам раджу не сварыцца. Мядзьведзь еў мёд, а пчолы джгалі яго джаламі. Сёлета год ураджайны. Прыяжджайце да нас у госьці! І шуміць, і гудзе, дробны дожджык ідзе. Няхай той серадзіць, хто на неба глядзіць. Не ўважай на ўраджай, а жыта сей. Хлеб расчынілі на дрожджах. Наш сад абсаджан жываплотам. Аці, аці, да нечага даці.
ЗАДАЧКА 10-ая. Сьпісаць і паставіць літары дз—ц, дж—ч.
Мядзьве—ь любіць мёд. Вам незнаёма нядоля лю—кая. Люблю я гла—ь нябёс. У Слуцку ўсё палю—ку. Пачалася мала—ьба. Ветрык ле—ь-ле—ь набяжыць. Бу—ька набудзецца, а хвалько нахваліцца. Бу—ь перш выслуханым, а потым павядачым. Адкуль хмары, адтуль і дож—. Аднае печанае рэ—ькі хіба ня ем. Адну дзірку ла—ь, а другая туды-ж гля—ь. У горадзе гара—кія парадкі. Лебе—ь — рэдкая птушка. У гародзе вырас хвош—. Калёсы паставілі пад паве—ь. Ме—ь капаюць у гарах. Наш дзя—ька робіць колы. Ён не грама—кі чалавек. Аддай сваю здольнасьць грама—кай справе! Сяк-так, накасяк, абы не палю—ку. Увосень капаюць рэ—ьку. Ідзе наш дзя—ька, і па бруку адзін за дзеся—ь робіць груку. Прыся—ьце каля нас! Ся—ьма на калодзе, пагаворым а прыгодзе. Прыгле—ься, які ён вялікі вырас. Ся—ь і сядзі! Думкі за гарамі, а сьмер—ь за плячамі. Салома пачала тле—ь. Мала—ьбіты змалацілі два пасады жыта. На капусту куплена новая ка—ь. Ніткі ссукалі ў пя—ь столак. Дзень ледзь-ледзь займаўся.