поле. Нікла жыцьце ў лесе цёмным. На венікі наламалі вецьця. У хаце было сьмецьце. Мост зроблен з тоўстых бярвеньняў. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэньням. Бура паламала гальлё. Пасьля буры настала зацішша. Блуканьне на цэлае раньне. Працавалі зраньня аж да зьмярканьня. Няхай плачам ў сіняй далі песьня разальлецца! Хата стаяла на раздарожжы. Збожжа адсыпалі на насеньне. Усе птушкі крыльле маюць, да ня ўсе лятаюць. На прадвесьне бывае разводзьдзе. Справядлівы судзьдзя. Спачатку было чытаньне, а потым — рысаваньне. Вучань разумна адказаў на пытаньне. Каяньне позна ходзіць. Луг зялёны жыцьцем дыша. Ліхадзеям на безгалоўе, а добрым людзям на здароўе. Надвор’е пахаладнела. Уецца павуціна. Зазьзялі на небе ясныя зоркі. Сьцены запырсканы гразьзю. Пацямнела ў ваччу. Зазьвінела ў вушшу. Загарэлася суччо. Курган стаяў на раздарожжы. На харошае запытаньне харошае адпавяданьне. Буйным жыцьцём усё чыста кіпела. Ціха калосьсе шэпча на ніве.
Правіла 17. 1) Падвойныя зычныя нн бываюць у прыметніках, створаных ад назоўніка іменнага з асновай на н: камень — каменны, сьцяна — сьценны, вайна — ваенны, рэмень — раменны, корань — карэнны, палатно — палаценны і г. далей.
Але там, дзе ў аснове назоўніка няма н, пішацца адно н: шкло — шкляны, дрэва — драўляны, дзерава — дзеравяны, а таксама — зрабіць — зроблены, пабяліць — пабелены і г. далей.
2) Падвойнае цц пішацца ў дзеясловах, зложаных з займеньнікамі ся пры канчатку ць: мыцца (мыць+ся), часацца (часаць+ся), мыецца (мыець+ся), чэшацца (чэшаць+ся) і г. далей.
Але калі перад ца стаіць зычны, то пішацца адно ц: здасца, ад’есца.
3) Падвойнае цц пішацца ў лічэбніках, зложаных з словам дзесяць у форме „дцаць“: адзінаццаць, трынаццаць, дванаццаць; дваццаць, трыцдаць і г. далей.
4) Апроч гэтага, падвойныя зычныя часам зьяўляюцца пры тым, як словы складаюцца: ссыпаць (с+сыпаць), аддаць (ад+даць), бяззубы (бяз+зубы), рассыпаць, расьсьпявацца (Шпак на дубе расьсьпяваўся).