сьвяточны. Госьці расьселіся па застольлю. Хлопец меў нячыстае сумленьне. Збожжа адсыпалі на насеньне. Было тут дзіўнае здарэньне. Спачатку было чытаньне, а потым — рысаваньне. Вучань разумна адказаў на пытаньне. Ральлю трэба баранаваць. Ільля нарабіў гнільля. Луг зялёны жыцьцем дыша. Жыцьцё, як мёду піцьцё. Няхай плачам ў сіняй далі песьня разальлецца!
ЗАДАЧКА 19-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары.
Зарасьлі вы, межы, у полі дзікім зел—ем, палыном. Далі зел—я ад пахмел—я. Голь-галіта гол—ю наліта. Наша Хацім’я хоча капусты і бацьвін—я. На бязьлюдз—і і дзяк — чалавек (кажуць пры пахаван—і). Дзе добры край, там і пад ел—ю рай. Каян—е позна ходзіць. Калісь было, да был—ём зарасло. Калі ўпору зямлі не ўзарэш, збож—а нямнога ўвосень зьбярэш. Скінь гэтае рыз—ё! На вуліцу сьмец—я ня выносяць. Венікі вяжуць з бярозавага вец—я. На гал—і было гняздо. Ціха калос—е шэпча на ніве. Сьцены запырсканы граз—ю. Колы мажуць каламаз—ю. Л—ецца Нёман паміж гораў. Заз—ялі зоры ў ясным небе. Касец знайшоў добрае кас—ё. Зазьвінела ў вуш—у. Сёлета спраўлялі купал—е. На Йл—ю поўну печ перапеч нал—ю. Пацямнела ў вач—у. Куры сядзяць пад печ—у. На харошае запытань—е — харошае адпавяданьне. Загарэлася суч—о. Перад Новым Годам спраўляюць багатую куц—ю. Капліца стаяла на раздарож—ы. Чалавек мае пяць знадворных пачуц—яў. Адны пачуц—і мацнейшыя, а другія слабейшыя. Буйным жыц—ём усё чыста кіпела. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэн—ям. Люблю я прывол—е шырокіх палёў. Зел—е заглушыла поле. Мост зроблен з тоўстых бярвен—яў. Стаіць крушнямі камен—е. Крыл—ямі махае, а ляцець ня можа (вятрак).
ЗАДАЧКА 20-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, два ці адно н.
У сяле пабудавалі каме—ы дом. Мы купілі насьце—ы каляндар. Скруча—ы, зьверча—ы па хаце