6) Злучэньне СЧ чуваць, як ШЧ —
|
Практыкаваньне 21. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Дудка грала жаласьліва. Ці знаў хто, братцы, з вас Тараса? Матцы сорак год, а дачцы дзесяць. Лёд на рэчцы затрашчаў. Парэчкі растуць пры рэчцы. Кожная ўстанова мае свайго загадчыка. У вагародчыку расьлі кветкі. У Смаленску перахаваліся старасьвецкія сьцены. Тут стаялі ваяводзкія палацы. У Слуцку ўсё палюдзку. Расхадзіўся, як брацкі звон. Па беленькай жэрдачцы чырвоны пеўнік едзе (запаленая лучына). У ваднэй дзежачцы два цесьцечкі (яйцо). Слуцкія паясы вельмі харошыя. І ў анучцы грошы вядуцца. Шкадлівай кошцы хвост уцінаюць. Кошцы — шуткі, а мышцы — сьлёзы. Птушка сядзела ў клетцы. Тканіна была швэдзкага вырабу. Плытнікі загналі плыты ў Прусчыну. Ногі ў рэчцы, галава ў клетцы. Шануйце старасьветчыну! Сонца пякло неміласэрна. Яму шаснаццаць год. Два мядзьведзі ў аднэй бярлозе ня месьцяцца. Боская ласка ня дасьць нам хлеба і мяска. Сьціскаецца сэрца ад жалю.
Практыкаваньне 22. Сьпісаць і заўважыць правапіс надрукаваных курсівам слоў.
Матцы сорак год, а дачцы дзесяць. У Слуцку ўсё палюдзку. Парэчкі растуць пры рэчцы. Пераплётчык апраўляе кнігі. Не па рэпачцы націнка, не па дзевачцы дзяцінка. У гародчыку расьлі кветкі. У сарочцы радзіўся. У Смаленску перахаваліся старасьвецкія гарадзкія сьцены. Тут стаялі ваяводзкія палацы. На лад пэрсідзкі ткуць яны. Навагрудзкі і Ашмянскі паветы — сумежныя паміж сабою. Полацкія князі — беларускія. Даўней на Беларусі былі царкоўныя брацтвы. Расхадзіўся, як брацкі звон. Па беленькай жэрдачцы чырвоны пеўнік едзе (запаленая лучына). У бочцы была нячыстая вада, а ў кадушцы — чыстая. У ваднэй дзежачцы два цесьцечкі. Гэтай загадцы няма разгадкі. Слуцкія паясы вельмі харошыя.